Навiны
Кіраўніцтва і прадстаўнікі МУС узялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»
У Кітаі прадставілі першы лічбавы цягнік метро з тэхналогіяй увасобленага штучнага інтэлекту
Жыхар Круглага лічыць сябе самым шчаслівым бацькам пяцярых прыгажунь
Дзмітрыю Зязюлевічу можна пазайздросціць — не ў кожнага дома ёсць такі кветнік. Косы заплятаць і варыць кашы для яго не цяжэй, чым, напрыклад, рабіць рамонт у кватэры. Так здарылася, што чатыры гады таму сям’я засталася без маці, але тата робіць усё, каб дочкі раслі шчаслівыя. І ў яго атрымліваецца. Як ён прызнаецца, агульнае няшчасце ўсіх яшчэ больш згуртавала.
Амаль 780 пажараў адбылося за дзевяць месяцаў у Магілёўскай вобласці
Дзе ў Магілёўскай вобласці больш за ўсё адбылося пажараў за 9 месяцаў гэтага года, расказалі БелТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Узнагароджаны кітайскія перакладчыкі
У Пекіне ўручаны нагрудныя знакі Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» кітайскім перакладчыкам беларускай літаратуры Хан Сяае і Ван Цзянчжаню.
Каб грамадзянская ініцыятыва ажыццявілася хутчэй, жыхары вёскі выйшлі на суботнік
Сёлетні кастрычнік запомніцца жыхарам вёскі Янкавічы, што ў Расонскім раёне, суботнікам, на якім збіралі і ўстанаўлівалі абсталяванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі побач з будынкам сельвыканкама па вуліцы Цэнтральнай.
У Кітай — з электронным дазволам. Што змянілася для перавозчыкаў і вадзіцеляў
Беларусь і Кітай перайшлі на выкарыстанне электронных дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў. Зараз па іх не абавязкова ехаць у транспартную інспекцыю, а можна аформіць праз АІС «Дазвол». Як працуе новы парадак, расказалі ў транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Тата можа! Мінпрацы і сацабароны нагадала, якія працоўныя гарантыі дзейнічаюць у Беларусі
Дзень бацькі ў Беларусі адзначаецца 21 кастрычніка і завяршае Тыдзень бацькоўскай любові. Да гэтай даты Мінпрацы нагадала, на якія меры падтрымкі могуць разлічваць працуючыя бацькі — ад водпуску пры нараджэнні дзіцяці да датэрміновай пенсіі.
У Мінскай вобласці за дзевяць месяцаў увялі ў эксплуатацыю амаль 800 тыс. кв. м жылля
Мінская вобласць лідзіруе па колькасці жылля, якое ўзводзіцца ў краіне — за дзевяць месяцаў 2026 года ў цэнтральным рэгіёне ўведзена ў эксплуатацыю амаль 800 тыс. кв. м. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Прапрацоўка сумесных праектаў і бізнес-форум. Дэлегацыя Гомельскай вобласці наведвае Кітай
Дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку і некалькі дзён будзе працаваць у правінцыі Цзілінь, паведамілі БелТА ў аблвыканкаме.