Навiны
Адкрыта рэгістрацыя на «ІНАПРАМ. Беларусь»
Работнікі адукацыйнай сферы з усіх рэгіёнаў краіны абмеркавалі важныя аспекты працы ў новым навучальным годзе
400 кіраўнікоў устаноў адукацыі і спецыялістаў органаў кіравання ёю абмяркоўвалі асноўныя кірункі дзейнасці ў сістэме дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай і прафесійнай адукацыі. Галоўнай мэтай вялікага дыялогу педагогаў было абмеркаванне з калегамі кропкавых момантаў, якія перад першым верасня патрабуюць асаблівай увагі.
Беларускі АПК мэтанакіравана рухаецца да новых рубяжоў
Беларусь цвёрда ўтрымлівае пазіцыі вядучага сусветнага экспарцёра прадуктаў харчавання. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый ГОРЛАЎ на пасяджэнні савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС у Алматы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ні кроплі дажджу? Што паабяцалі беларускія сіноптыкі перад выхаднымі
У Беларусі 14 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Амаль 50 тыс. рублёў пакінуў на прыпынку запалоханы аферыстамі жыхар Пружанаў
Жыхар Пружанаў стаў ахвярай махляроў і пазбавіўся амаль 50 тыс. рублёў, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У Беларусі ўстанавілі тэрміны збору брусніц і журавін. За што могуць аштрафаваць на 900 рублёў?
У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору, нарыхтоўкі і закупкі брусніц і журавін у 2026 годзе. У брусніцы можна адпраўляцца з 14 жніўня, а сезон журавін пачнецца 12 верасня.
Даты замацаваны рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 33-18 ад 3 жніўня 2026 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як купіць кубаметр дроў за 3 капейкі, расказалі ў Мінлясгасе
Восень ужо блізка, і многія беларусы задумваюцца пра запас дроў на зіму. Ёсць некалькі варыянтаў іх набыцця — можна нарыхтаваць драўніну самастойна, купіць дровы ў лясгасе або набыць іх на спецыяльнай гандлёвай пляцоўцы. Больш падрабязна пра кожны з варыянтаў расказалі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.
Фінал конкурсу прыгажосці для шматдзетных маці «Краса Беларусі» пройдзе 22 жніўня ў Мінску
Фінал рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі» пройдзе ў Мінску 22 жніўня. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская, паведаміла БелТА.