Навiны
Якія прапановы ад беларускага боку ўнесены падчас сустрэчы ў Савеце Рэспублікі з дэлегацыяй М’янмы
Гэтымі днямі ў нашай краіне знаходзіцца з візітам парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма. Гасцей-парламентарыяў сустракалі ў Савеце Рэспублікі. Перад рабочымі сустрэчамі ў вузкім і пашыраным складзе члены парламенцкай дэлегацыі М’янмы на чале са Старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Асамблеі Саюза Аун Лін Две ўсклалі вянок да манумента Перамогі ў Мінску.
У Беларусі намалацілі больш за 1 млн тон зерня кукурузы
У Беларусі намалацілі 1043 тыс. т зерня кукурузы. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Тата — наша апора і наш прыклад»
У доме Якаўлевых перад Днём бацькі асаблівая атмасфера — думаюць, што падарыць тату. Але які б падарунак ні быў прыдуманы, тут добра ведаюць: самае каштоўнае — гэта не рэч, а чалавек побач. Для Дар’і і дзяцей такі чалавек — Дзяніс, муж і бацька, разам з якім адчуваеш сябе пад надзейнай аховай. Як кажа сам галава сямейства: «Быць бацькам — гэта не проста словы, а штодзённая праца, якая не бачная звонку».
Жыхар Круглага лічыць сябе самым шчаслівым бацькам пяцярых прыгажунь
Дзмітрыю Зязюлевічу можна пазайздросціць — не ў кожнага дома ёсць такі кветнік. Косы заплятаць і варыць кашы для яго не цяжэй, чым, напрыклад, рабіць рамонт у кватэры. Так здарылася, што чатыры гады таму сям’я засталася без маці, але тата робіць усё, каб дочкі раслі шчаслівыя. І ў яго атрымліваецца. Як ён прызнаецца, агульнае няшчасце ўсіх яшчэ больш згуртавала.
Амаль 780 пажараў адбылося за дзевяць месяцаў у Магілёўскай вобласці
Дзе ў Магілёўскай вобласці больш за ўсё адбылося пажараў за 9 месяцаў гэтага года, расказалі БелТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Каб грамадзянская ініцыятыва ажыццявілася хутчэй, жыхары вёскі выйшлі на суботнік
Сёлетні кастрычнік запомніцца жыхарам вёскі Янкавічы, што ў Расонскім раёне, суботнікам, на якім збіралі і ўстанаўлівалі абсталяванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі побач з будынкам сельвыканкама па вуліцы Цэнтральнай.
У Кітай — з электронным дазволам. Што змянілася для перавозчыкаў і вадзіцеляў
Беларусь і Кітай перайшлі на выкарыстанне электронных дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў. Зараз па іх не абавязкова ехаць у транспартную інспекцыю, а можна аформіць праз АІС «Дазвол». Як працуе новы парадак, расказалі ў транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Прапрацоўка сумесных праектаў і бізнес-форум. Дэлегацыя Гомельскай вобласці наведвае Кітай
Дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку і некалькі дзён будзе працаваць у правінцыі Цзілінь, паведамілі БелТА ў аблвыканкаме.
Гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля дзяржавы ў крытычны момант — гэта і ёсць найвышэйшы маркер сапраўднай нацыянальнай бяспекі
Як мы ўжо паведамлялі ў папярэднім нумары «Звязды», у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшлі чарговыя парламенцкія чытанні. Іх тэма — «Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю з дня ўтварэння Палаты прадстаўнікоў. Гэта было сапраўды гераічнае пакаленне народных выбраннікаў, на долю якога выпала і праца па ўз’яднанні беларускіх зямель пасля верасня 1939 года, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае аднаўленне. Усё гэта прагучала падчас чытанняў у дакладах іх пераемнікаў — парламентарыяў сённяшніх. У кожным з выступленняў — жывая гісторыя, нават калі працытаваць іх тэзісна.