Навiны
Качанава — удзельнікам форуму Travel Hub «Садружнасць»: у турызму ў Беларусі велізарны патэнцыял
У абітурыентаў будзе два тыдні, каб зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэсціраванне
Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда: паглядзіце на яе незвычайную афарбоўку
Мілым відэа ў сваіх сацсетках падзялілася інструктар па іпатэрапіі Таццяна Церашкова. На яе ферме пад Гроднам нядаўна нарадзілася незвычайная авечка. Пра гэта паведаміла newgrodno.by
Цана на дызельнае паліва ў Германіі абнавіла рэкорд
Сярэдняя цана на дызельнае паліва ў Германіі сёння дасягнула новага максімуму — 2,50 еўра за літр. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на газету Bild.
Новыя экспазіцыі і больш экскурсій: Брэсцкую крэпасць за пяць гадоў наведалі 2,8 млн турыстаў
Брэсцкую крэпасць за пяць гадоў наведалі 2,8 млн турыстаў, ствараюцца новыя экспазіцыі. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Аляксандр Каркатадзэ ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на круглым стале «Патрыятычны турызм і супрацоўніцтва дзяржаў СНД у захаванні памяці і выхаванні будучых пакаленняў» міжнароднага форуму Travel Hub «Садружнасць», перадае БелТА.
Тэхналогіі робяць бессэнсоўным вырашэнне міжнародных і палітычных канфліктаў узброеным шляхам
У Мінскай вобласці аб’явілі конкурс на лепшы прафсаюзны праект
Ініцыятарам выступіла Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Галоўная мэта конкурсу — аб’яднанне намаганняў работнікаў і сацыяльных партнёраў, падтрымка і ўкараненне ініцыятыў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця людзей, развіццё эканомікі рэгіёна і ўдасканаленне сацыяльна-працоўных адносін.
Жыхар Гродзенскай вобласці набыў BMW X6, які знаходзіцца ва ўгоне
Жыхар Гродзенскай вобласці набыў у Расіі BMW X6, які, як высветлілася пазней, знаходзіцца ва ўгоне. Пра гэта паведамілі БелТА ва Упраўленні ДКСЭ па Гродзенскай вобласці.
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту акумулятараў