Навiны
Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Ключавымі тэмамі сталі ход уборачнай кампаніі і прагнозы на ўраджай па выніках жніва, сяўба азімых культур і выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве прафілакторыяў для цялят.
Чарговы тур чэмпіянуту краіны па футболе аказаўся надзвычай рэзультатыўным
У нядзелю матчам брэсцкага «Дынама» і бабруйскай «Белшыны» завяршыўся 16-ы тур нацыянальнага чэмпіянату па футболе. У дамашнім паядынку 16-га тура падапечныя Аляксандра Сяднёва разграмілі на сваёй арэне бабруйскую каманду з сухім лікам 4:0, пасля чаго «Дынама» ўзнялося на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.
Хандошка прынесла Беларусі першы залаты медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту
Сінхраністка Васіліна Хандошка прынесла беларускай камандзе першы медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы.
Чаму далікатная бландзінка выбрала замест якога-небудзь офіса камбайн?
Карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Воранаўскі раён, каб сустрэцца з жамчужынай КСУП «Эліт-Агра» — Інэсай БУНЕВІЧ, якая ўжо шэсць гадоў водзіць трактар і пяць — камбайн. Дзяўчына прывыкла да ўвагі рэпарцёраў і ставіцца з разуменнем да цікавасці прэсы.
Нас чакаюць гарачыя будні
Пачатак тыдня парадаваў па-летняму цёплым і нават спякотным надвор’ем — слупкі тэрмометраў перавысілі звыклыя для гэтага часу адзнакі, хоць месцамі не абышлося без кароткачасовых дажджоў і навальніц. Аднак ужо ў другой палавіне тыдня тэмпературны фон прыкметна знізіцца і дажджоў стане больш, прагназуюць сіноптыкі.
Судмедэксперт-біёлаг — аб тонкасцях судова-біялагічнай экспертызы і прафесійным нюху
Калі гаворка заходзіць аб раскрыцці злачынстваў, далёка не кожны задумваецца аб тым, што за гучнымі справамі нязменна стаіць карпатлівая праца экспертаў. Іх імёны рэдка з’яўляюцца ў навінах, але іх заключэнні часам становяцца вырашальнымі ў лёсе чалавека. І далікатнасць жаночых рук зусім не перашкода, калі размова ідзе аб пошуку ісціны — упэўнена Ірына ШАНІНА, намеснік начальніка ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці — дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг.
Сям’я — галоўнае багацце! У гэтым упэўнена шматдзетная маці Ганна Астроўская з Брэсцкага раёна
«Амаль як у старым добрым савецкім мультфільме: чатыры сыночкі і лапачка дачка», — першая думка, якая ўзнікае пры знаёмстве з сям’ёй Астроўскіх з Брэсцкага раёна. Ветлівая гаспадыня Ганна сустракае на парозе разам з усімі сваімі дамачадцамі і запрашае да доўгай і цікавай размовы аб сваім жыцці.
Брэсцкія дынамаўцы выйшлі на чацвёртае месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 3 жніўня
Днём 3 жніўня па поўдні Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-33 градусаў, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Якая сітуацыя складваецца на сусветным харчовым рынку, расказала вучоны
Якая сітуацыя складваецца на сусветным харчовым рынку, расказала ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік дырэктара Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі доктар эканамічных навук Святлана Кандраценка, паведаміла БелТА.