Навiны
Насельніцтва Швецыі да 2100 можа скараціцца на 4 млн
Насельніцтва Швецыі да 2100 можа скараціцца з цяперашніх 10,6 млн да 6,6 млн чалавек з-за нізкай міграцыі, зніжэння нараджальнасці і старэння насельніцтва. Пра гэта паведамляе Sveriges Radio са спасылкай на падрыхтаваны на замову ўрада краіны даклад групы экспертаў, паведамляе БелТА.
Як «замясіць» сямейнае шчасце, ведаюць умеліцы са Слонімскага раёна
Дзякуючы народнаму фальклорнаму калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» слава пра мясцовыя традыцыі, звязаныя з выпечкай, пайшла далёка за межы Слонімшчыны. У год тут пякуць не менш за сотню караваяў, частуюць імі гасцей, сярод якіх былі і прадстаўнікі Расіі, Кітая, Ірана. Са сваёй выпечкай жанчыны ездзяць на шматлікія фестывалі, сустракаюць дэлегацыі. Паўлаўскія караваі пабывалі ў Палацы Рэспублікі і Палацы Незалежнасці, на ВДНГ у Маскве.
Прамысловая сфера. Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва
Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Аляксандра Худалеева з міністрам прамысловасці і новых тэхналогій Таджыкістана Шэралі Кабірам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 2 верасня падаражэе на 1 капейку
У Беларусі аўтамабільнае паліва з 2 верасня падаражэе на 1 капейку. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
Як Ліда адзначыла свой 703-і дзень нараджэння
У мінулую суботу старажытны беларускі горад Ліда стаў цэнтрам грандыёзнага свята. У гэтым годзе падзея набыла асаблівае значэнне: святкаванне 703-годдзя горада супала з урачыстым вяртаннем папулярнага музычна-гастранамічнага фестывалю LІDBEER-2026, прысвечанага 150-годдзю ААТ «Лідскае піва». Па даных арганізатараў, за дзень мерапрыемства прыцягнула звыш 100 000 чалавек, у тым ліку жыхароў горада і гасцей з розных куткоў Беларусі, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў.
Якое дрэва можа прэтэндаваць на званне помніка прыроды
Ці можна ўбачыць і адчуць час? Аказваецца, так. Дастаткова выйсці на вуліцу або ў найбліжэйшы лес і ўважліва прыгледзецца да дрэў, якія там растуць. Дзе-нідзе захаваліся сапраўдныя зялёныя волаты, гледзячы на якія, мімаволі разумееш, што яны значна старэйшыя за цябе. Яны ўжо былі вялікія, калі яшчэ нашы бабулі і дзядулі бегалі вакол іх дзецьмі. За мінулыя дзесяцігоддзі шмат што адбылося, але гэтыя дрэвы выстаялі і працягваюць расці і цяпер. Гэта ўнікальныя прыродныя аб’екты, якія маюць батанічную, навуковую і эколага-асветніцкую каштоўнасць. Адзін з іх — таполя-волат Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму.
Урад устанавіў аб’ёмы дзяржзаказу на агуркі і таматы ў міжсезонне
Урадам устаноўлены аб’ёмы дзяржзаказу (стабфондаў) на агуркі і таматы пад патрэбнасць асноўных гандлёвых сетак на міжсезонны перыяд 2026/2027 года. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Як у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках сустракаюць першакурснікаў — будучыню аграрнай навукі
Навучальны год толькі пачынаецца, а ў студэнцкім гарадку БДСГА ўжо з тыдзень кіпіць жыццё — студэнты засяляюцца ў інтэрнаты. Апошнімі, як правіла, літаральна ў мінулыя выхадныя, засяляліся першакурснікі. «Звязда» паглядзела, як маладыя людзі з розных куткоў Беларусі рабілі свой першы крок у самастойнае жыццё.
Лукашэнка ў Бішкеку прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Кыргызстан прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў на стадыёне «Бішкек-Арэна», перадае БелТА.
Праверка боегатоўнасці УС. Прызваныя з запасу афіцэры ўдасканальваюць навыкі на палігоне
У адной з артылерыйскіх брыгад працягваецца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе БелТА.