Навiны
Беларускі бок удзельнічае ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках
Беларускі бок афіцыйна далучыўся да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, паведамляе БелТА.
Украінская дэлегацыя на чале з амбудсменам Лубінцом прыбыла ў Гомельскі раён
Украінская дэлегацыя на чале з упаўнаважаным Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом прыбыла ў пункт пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім раёне, перадае БелТА.
Лаўроў наведае Беларусь 2-3 лістапада
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск 2-3 лістапада. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, перадае БелТА.
Дзярждума РФ ратыфікавала пратакол з Беларуссю па ўскосных падатках
Дзяржаўная дума Расіі 28 кастрычніка на пленарным пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках ад 3 кастрычніка 2022 года, перадае БелТА.
Беларусь — Манголія: ад «смешнага» тавараабароту да высокатэхналагічнага супрацоўніцтва
Калі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з мангольскім калегам назваў цяперашні аб’ём беларуска-мангольскага гандлю «смешным», гэта была не простая эмоцыя, а дакладная статыстыка, якую ў Мінску маюць намер выпраўляць не пустымі словамі, а рэальнымі праектамі. Візіт Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха ў Беларусь прадэманстраваў, што адлегласць у тысячы кіламетраў і адрозненні ў культурным ландшафце не з’яўляюцца перашкодай, калі ў аснове ўзаемадзеяння ляжаць узаемная павага, адсутнасць палітычнага дыктату і відавочная эканамічная выгада.
Тры тытулы за адзін вечар: беларуска Маргарыта Маскяліене ўвайшла ў топ-5 на конкурсе «Місіс Сусвету»
Маргарыта Маскяліене, уладальніца тытула «Лэдзі Беларусь — 2025» і шматдзетная мама, стала чацвёртай віцэ-міс на 49-м міжнародным конкурсе прыгажосці «Місіс Сусвету». Фінал прайшоў у Каломба (Шры-Ланка) і сабраў больш за 120 удзельніц з усяго свету.
Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш
Глабальная эканоміка не проста фрагментуецца. Паміж дзяржавамі ідзе жорсткая барацьба за больш высокі міжнародны статус. І ў немалой ступені яна разгортваецца ў галіне ноу-хау. Тэхналогіі сталі адным з інструментаў канкурэнцыі і нават барацьбы. У зоне рызыкі знаходзяцца дзяржавы, якія ў сваёй мадэлі актыўна выкарыстоўвалі трансфер тэхналогій для індустрыяльнага развіцця. У Беларусі, нягледзячы на сціплыя памеры, склаўся паўнацэнны прамысловы комплекс з адпаведным навуковым суправаджэннем як на ўзроўні фундаментальных, так і прыкладных даследаванняў. І перад навукай і прамысловасцю стаіць сур’ёзны выклік: неабходна, з аднаго боку, забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт па стратэгічных кірунках, з другога — актыўна распрацоўваць і ўкараняць інавацыі будучыні. Як выканаць гэтыя задачы, пагутарылі з першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталем Залескім.
Браты-блізняты Лісеенкі з Клімавічаў служаць у ахове амаль дваццаць гадоў па запаветах бацькі
Рабіць дабро так проста і прыемна
У гэтым пераканаліся карэспандэнты «Звязды», якія на свае вочы ўбачылі, як юныя валанцёры з ахвотай дапамагаюць 84-гадовай жыхарцы горада Чэрвеня