
Вальфовіч аб MILEX: Мы дэманструем навінкі ВПК на выставачных пляцоўках, а не на полі бою
Беларусь дэманструе навінкі абароннай галіны нашай краіны на выставачных пляцоўках, а не на полі бою. Аб гэтым на адкрыцці XII Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025 у Мінску заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.

Лукашэнка: Айчынны ВПК — адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XII Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Цана мірнага неба
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Таганрогскі мастацкі музей (Расійская Федэрацыя) на працягу 2024–2025 гг. здзяйсняюць віртуальны праект «Напішу неба мірным», які прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пра вайну — на мове мастацтва
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім выяўленчым мастацтве свяшчэнная. Некаторыя мастакі — і старэйшае пакаленне, і моладзь, — нягледзячы на цікавасць і павагу да мінулага, не адважваюцца звяртацца да тых падзей: не дазваляюць хваляванне, страх, няўпэўненасць, не знаходзяцца мастацкія сродкі для выяўлення розных ідэй. Тым не менш значная колькасць жывапісцаў, скульптараў, графікаў, фатографаў, дызайнераў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сёння працягваюць шукаць новыя спосабы, метады, шляхі для размовы з гледачом на гэтую тэму.

Полымя ваенных гадоў вачыма сведкаў
Графіка Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Лазара Рана, Людвіга Асецкага, Мікалая Гуціева, Паўла Любамудрава, Пятра Дурчына ды іншых славутых мастакоў склала выстаўку «У полымі ваенных гадоў», што адкрылася напярэдадні Дня Перамогі ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Работы з фонду Беларускага саюза мастакоў аб’яднаныя ваеннай тэматыкай, толькі некаторыя прысвечаны пасляваенным старонкам жыцця беларусаў. Аўтары — сведкі Вялікай Айчыннай: хтосьці з іх быў на фронце, нехта змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах, іншыя былі вымушаны існаваць ва ўмовах акупацыі і эвакуацыі. Да таго ж экспануюцца творы тых, хто зазнаў вайну дзіцем.

Беларускія прадпрыемствы, прадстаўлены на нафтахімічнай выстаўцы ва Узбекістан
Беларускія прадпрыемствы прадстаўлены на нафтахімічнай выстаўцы ва Узбекістане, паведамілі БелТА ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.

«Лабірынты памяці» Лізаветы Пастушэнкі
Да 25 мая можна пазнаёміцца з экспазіцыяй «Лабірынты памяці» — першым выставачным праектам мастачкі Лізаветы Пастушэнкі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар прадставіла на суд гледача больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем сепіі, сангіны і соусу.

У пасляваенныя гады мастакі апавялі мір і стваральную працу
Лейтматывам выяўленчага мастацтва Беларусі першых пасляваенных дзесяцігоддзяў была, безумоўна, прага жыцця. Творцы апявалі мір, засяроджваючыся на тэмах стваральнай працы і кароткага каштоўнага адпачынку гараджаніна і вяскоўца. У ліку аўтараў, якія прысвяцілі сваю творчасць гэтаму кірунку, быў Адольф Гугель.

У аб’ектыве памяці — подзвіг народа
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Творчы летапіс Вялікай Айчыннай
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы выйшлі мільёны савецкіх грамадзян, сярод якіх былі і мастакі. Замест пэндзля і фарбаў ім прыйшлося ўзяць у рукі зброю, а цёмныя і глыбокія акопы на чатыры гады замянілі ім лірычныя пейзажы родных мясцін. Напярэдадні Дня Перамогі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на выстаўку «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны», прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.