Навiны
Гісторык: подзвіг ленінградцаў даваў людзям сілы змагацца супраць нацысцкіх захопнікаў
Подзвіг жыхароў блакаднага Ленінграда даваў людзям сілы змагацца супраць нацысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Такім меркаваннем з БелТА падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, член Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Пятую кнігу народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны прэзентавалі ў Мінску
Кнігу Інстытута гісторыі НАН Беларусі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! Кніга. Стэнаграма першай афіцыйнай нарады і ўспаміны ўдзельнікаў Мінскага падполля» прэзентавалі ў Мінску
Унікальны кляштар плануюць вярнуць да жыцця і ўключыць яго ў турыстычныя маршруты
Кожны раён Беларусі мае сваю адметную гісторыю, а таксама згадкі пра яе ў выглядзе помнікаў, сядзіб, архітэктурных аб’ектаў. Пра мінулыя пяць стагоддзяў нагадваюць рэшткі кляштара картэзіянцаў — фактычна адсюль калісьці пачыналася мястэчка Бяроза-Картузская, якое пасля перарасло ў горад. На яго сучасным гербе — выява брамы манастыра, якая пэўны час таму была адрэстаўрыравана за сродкі мясцовага бюджэту.
Беларусь у агні Вялікай Айчыннай: на праверку ведаў
Праз кроў, попел спаленых вёсак і бяспрыкладную мужнасць партызан і салдат — такі шлях прайшла Беларусь да свайго вызвалення.
Тэст: Наколькі добра вы ведаеце гісторыю Беларусі?
Прапануем прайсці невялікі тэст і праверыць свае веды са школьнай праграмы ў галіне гісторыі Беларусі!
На гераічнай зямлі да захавання слаўнай гісторыі актыўна далучаюцца мясцовыя жыхары
Акцябрскі раён — зямля трагічнага і разам з тым гераічнага мінулага. Менавіта тут у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся цэнтр Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны, у глыбокім тыле фашыстаў захоўвалася савецкая ўлада і працавалі савецкія школы.
Вопыт рэгіяналізацыі савецкага перыяду можа мець значную каштоўнасць у сучасных умовах
Гісторыю немагчыма павярнуць назад. Кожны перыяд чалавечай цывілізацыі мае сваю ўнікальнасць. Так, ва ўсіх нюансах і адценнях гістарычныя абставіны ніколі не паўтараюцца. Але развіццё адбываецца хвалепадобна. За мінулае стагоддзе свет прайшоў некалькі ўсплёскаў і глабалізацыі, і рэгіяналізацыі.
Тысячагадовую сцяну старажытнага горада на Менцы рыхтуюць да паказу ў музеі
Зацверджаны праекты зон аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гомельскім раёне і Брэсце
Міністэрства культуры зацвердзіла праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, размешчаных у Гомельскім раёне і Брэсце. Гэта вынікае з пастаноў ведамства ад 23 кастрычніка № 119 і ад 24 кастрычніка № 121, якія апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Гістарычная вежа абрушылася ў цэнтры Рыма
У цэнтры Рыма недалёка ад імператарскіх форумаў абрушылася частка гістарычнай вежы Конці, перадае БелТА.