Навiны
Белгідрамет зафіксіраваў спад узроўняў вады на большасці рэк Беларусі
Якім будзе пачатак мая на беларускіх рэках, паведамляе БелТА.
Цэнтральны батанічны сад працягвае абнаўляць экспазіцыі
Установа, якая размяшчаецца на 93 гектарах у самым сэрцы Мінска, застаецца найбуйнейшым у краіне цэнтрам захавання біяразнастайнасці флоры, галоўнай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Тут прадэманстравана флора Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Усходняй, Еўрапейскай і Цэнтральнай Азіі, Беларусі і іншых рэгіёнаў свету.
Як на Драздах наводзілі парадак і чаму гэта важна
Гэтымі днямі ў краіне праходзіць рэспубліканская экалагічная акцыя «Беларусь сінявокая». Яна накіравана на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне тэрыторый, прылеглых да сацыяльна значных водных аб’ектаў, а таксама на тое, каб нагадаць грамадству: прыроду трэба берагчы. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на вадасховішчы Дразды, дзе адбылося адно з мерапрыемстваў акцыі. Разам з супрацоўнікамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, валанцёрамі, РГА «Белая Русь», БРСМ і Беларускі саюз жанчын (БСЖ) прыводзілі ў парадак бераг, даставалі смецце з вады і слухалі птушак. Да 28 красавіка далучыцца можа кожны — акцыя праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы.
Якія напрамкі сталі асноўнымі ў адраджэнні забруджаных тэрыторый, расказала дэпутат
Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Жанна Чарняўская расказала, якія напрамкі становяцца асноўнымі ў адраджэнні забруджаных тэрыторый у апошнія гады.
«Беларусь сінявокая»: у Віцебскай вобласці добраўпарадкуюць прыбярэжныя зоны 24 водных аб’ектаў
У Крыме знайшлі старажытных сваякоў беларускіх зуброў
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 72 раёнах Беларусі
У Беларусі знізілася колькасць пажараў у экасістэмах амаль у 2,5 раза
Па словах начальніка Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Максіма Клачко, з пачатку года ў краіне адбылося 2528 пажараў, што на 20 працэнтаў больш, чым за той жа перыяд годам раней. Ахвярамі агню сталі 246 чалавек — рост склаў 16 працэнтаў: «Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў у быце з’яўляюцца парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (34 працэнты ад агульнай колькасці), печаў (28 працэнтаў) і неасцярожнае абыходжанне з агнём (28,1 працэнта)».