Навiны
Прывезлі тры фуры дэкарацый: Чалябінскі тэатр оперы і балета імя Глінкі выступае ў рамках праекта «Гастрольнае лета ў Вялікім»
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава адзначыла, што ў Беларусь прывозяць пастаноўкі, якіх няма ў афішы нашага тэатра. Для гледачоў гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі творамі, і прыхільнікі тэатра ахвотна карыстаюцца ёю, пра што сведчыць цікавасць да паказаў 8 і 9 ліпеня. Улічвала гэты момант пры планаванні гастроляў і кіраўніцтва Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Міхаіла Глінкі. Яго дырэктар Уладзімір Дасаеў паведаміў, што балет «Мата Хары» наогул больш нідзе не ідзе, акрамя Чалябінска. «Раймонда» — балет канца ХІХ стагоддзя, кампазітар Аляксандр Глазуноў стварыў яго паводле лібрэта Марыуса Пеціпа.
Чым парадуе сёлета «Купалле» ў Александрыі
Вялікі кірмаш, выставы, гасцінныя падворкі, канцэрты, прэзентацыі, народныя забавы — гэта толькі частка таго, што чакае гасцей на маштабным рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Яно адбудзецца на шклоўскай зямлі ўжо зусім хутка — 11-12 ліпеня. Гэтым разам фестываль прысвечаны Году беларускай жанчыны і пройдзе пад знакам «Купальскай Берагіні» — сімвала жаночай мудрасці, сямейных каштоўнасцяў і сувязі пакаленняў. Кожны рэгіён прадставіць на свяце тое, з чым атаясамліваецца яго вобраз.
Даведаліся, у чым асаблівасць сімптаматычнай і спецыфічнай тэрапій у барацьбе з алергіяй
Кашаль, сверб, ацёкі — усё гэта сімптомы алергіі, якая праяўляецца заўсёды ў непатрэбны час і прымушае сутыкнуцца з шэрагам нязручнасцяў. Ці можна ад захворвання пазбавіцца назаўсёды? Куды звяртацца для праходжання алерген-спецыфічнай імунатэрапіі? Якія прэпараты лепш заўсёды мець пры сабе ў дамашняй аптэчцы? Адказы на гэтыя пытанні далі спецыялісты.
У Светлагорскім раёне маленькая дзяўчынка з’ела бабуліну таблетку, выратаваць дзіця не ўдалося
У Светлагорскім раёне маленькая дзяўчынка з’ела бабуліну таблетку, выратаваць дзіця не ўдалося. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па прафілактыцы траўматызму дзяцей і гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын расказала начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка, перадае БелТА.
У аграгарадку Пудаўня жыхары абнавілі да Дня Незалежнасці помнік землякам, якія паклалі свае жыцці на алтар Перамогі
Памяць, якая яднае
«Муж вельмі хацеў, каб нарадзіла 3 ліпеня». У Мінску павіншавалі маці, чые дзеці з’явіліся на свет у Дзень Незалежнасці
Жыхарка Мінска Анастасія, якая нарадзіла дачку ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, расказала, што яе муж разлічваў на нараджэнне дзіцяці менавіта ў дзень гэтага дзяржаўнага свята. Аб гэтым яна расказала пасля віншавання пяці жанчын падчас акцыі «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей!» у 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведамляе БелТА.
Сабаленка закончыла выступленне на Уімблдонскім турніры
Беларуска Арына Сабаленка не змагла выйсці ў чвэрцьфінал Уімблдонскага тэніснага турніру.
У Год беларускай жанчыны галоўная палітычная пляцоўка краіны гасцінна расчыніла дзверы для прадстаўніц прыгожага полу
Мінск і Ніжні Ноўгарад звязаў прамы авіярэйс
Мінск і Ніжні Ноўгарад звязаў прамы авіярэйс, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Як адрозніць каханне ад эмацыйнай залежнасці. Адказвае псіхолаг
Ці можна назваць каханнем стан пастаяннага неспакою, які прыводзіць да знясілення, пакуты і бяссілля? Часам гэта цяжка ўсвядоміць, знаходзячыся ў эмоцыях, але ўсё ж існуе розніца паміж каханнем і залежнасцю ад партнёра. Пра гэта мы і раскажам у артыкуле.