Навiны
Як ратавальнікі Міншчыны ствараюць бяспеку падчас уборачнай
Паглядзелі, як і хто працуе на будаўніцтве новай малочнатаварнай фермы
Калі работа кіпіць...
Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна штогод выходзяць на новыя рэкорды
«Сакрэт паспяховага ўраджаю — работа зладжанай каманды». Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар ААТ «Кухчыцы» Сяргей Здрок. Паводле яго слоў, добрыя намалоты — заслуга працавітых людзей, патрыётаў краіны і сваёй роднай «кухчыцкай» зямлі. «Сёння ў гаспадарцы ўбрана больш за 1 200 гектараў, намалочана больш за 11 000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 90 цэнтнераў з гектара. Рапс убраны на плошчы больш за 300 гектараў, намалочана больш за 1 200 тон, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара», — расказаў кіраўнік прадпрыемства, якое ў гэту ўборачную ва ўсіх на слыху.
Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Юрый Горлаў: «Добры стаіць ураджай. Ёсць што ўбіраць»
На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу
Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Як народныя выбраннікі ўсіх узроўняў далучаюцца да ўборачнай кампаніі
Сёння харчовая бяспека — задача нумар адзін у нашай краіне, таму і да ўборачнай кампаніі ўвага асаблівая, і кантроль за якасцю ўборкі на самым высокім узроўні. Да гэтай работы падключыліся і парламентарыі, і дэпутаты мясцовых Саветаў. Наведванне рэгіёнаў — гэта не толькі падстава пракантраляваць уборачную, але і даведацца, з якімі праблемамі сутыкаюцца мясцовыя жыхары.
Жніво набірае тэмпы: дажджы стрымалі ўборку, але павысілі ўраджай яравых збожжавых культур
Тэмпы ўборкі збожжавых паскараюцца дзякуючы паляпшэнню ўмоў надвор’я, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.
Паглядзелі, што адбываецца з ураджаем пасля таго, як яго звязуць з поля
Збожжа сушыцца...