Навiны
Як Мінск адсвяткуе 9 Мая
Праграма на Дзень Перамогі будзе доўжыцца два дні. Галоўныя пляцоўкі — Палац спорту, Лошыцкі парк і 20 раённых зон. А завершыцца свята феерверкам адразу ў шасці пунктах.
Пішчалаўскі замак стане музеем, а Лошыцкі млын — рэстаранам
Што адрэстаўруюць у цэнтры Мінска
«Амністыя» для не занятых пабудовамі ўчасткаў, адмена аўкцыёнаў для асобных катэгорый. Чаго яшчэ чакаюць ад змянення заканадаўства на месцах
Як далікатная жанчына з Гродна трымае пад кантролем шклаварную печ
Алеся Можджэр, намеснік галоўнага тэхнолага ААТ «Гродзенскі шклозавод», працуе ў гэтай сферы вось ужо 21 год. Нягледзячы на тое, што яе бацькі працавалі на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы, жадання звязаць сваё жыццё з працай са шклом у яе першапачаткова не было. Але лёс распарадзіўся інакш. Сёння яна каштоўны спецыяліст, магістр тэхнічных навук кафедры тэхналогіі шкла, керамікі і звязальных матэрыялаў БДТУ. Пра такіх, як яна, кажуць — «на сваім месцы». Алеся Можджэр расказала, чым яе прыцягнула і захапляе праца са шклом, паведаміла БелТА.
Як дыпламаваны юрыст завёў дойны статак і стаў папулярным сельскім блогерам
Пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна названы ў Гомелі
Жыхары Гродзеншчыны разам з усёй краінай адзначаюць Свята працы
Традыцыйна па ўсім рэгіёне разгортваюцца ўрачыстасці.
Беларускія блогеры высадзілі алею дрэў у Лідзе на злёце «БлогБай.Маёўка»
Алею вярбовых дрэў высадзілі сёння беларускія блогеры каля сцен Лідскага замка ў рамках злёту «БлогБай.Маёўка», паведаміла БелТА.
У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка
У гаспадарках Гомельшчыны пад галоўную кармавую культуру — кукурузу — у гэтым сельскагаспадарчым сезоне адводзяць каля 300 тысяч гектараў, з іх больш за 90 тысяч — на зерне. Каля 30 % будучага ўраджаю зерня «царыцы палеў» плануюць адправіць на плюшчэнне. Працуюць цяпер аграрыі на сяўбе гэтай культуры з улікам умоў надвор’я, аднак тэмп не спыняюць і імкнуцца выконваць усе неабходныя работы ў аптымальна тэхналагічныя тэрміны. Гэта вельмі важна, бо адаб’ецца на ўраджайнасці, а як вынік — і на поспехах у жывёлагадоўлі. За працэсам сяўбы карэспандэнт «Звязды» назірала ў КСУП «Дземяхоўскае» Рэчыцкага раёна.