Навiны
23-26 мая адбудзецца афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі
Упершыню ў гісторыі
Бізнес з жаночым характарам: у Мінску прайшоў першы Форум жанчын-прадпрымальніц Саюзнай дзяржавы
21-22 мая сталіца Беларусі на два дні стала эпіцэнтрам дзелавой інтэграцыі. Першы Форум жанчын-прадпрымальніц Саюзнай дзяржавы «Жанчыны. Бізнес. Будучыня» падвёў вынікі сваёй працы. Пляцоўка, якая разгарнулася ў кінатэатры «Масква» і на вядучых прадпрыемствах краіны, аб’яднала каля 500 дэлегатаў, стаўшы найбуйнейшым за апошнія гады аглядам жаночых бізнес-ініцыятыў у рамках інтэграцыі дзвюх краін.
Тунэлепраходчыя комплексы пры будаўніцтве мінскага метро пройдуць пад Свіслаччу
Тунэлепраходчыя комплексы, задзейнічаныя ў будаўніцтве мінскага метро, пройдуць на некалькі метраў глыбей за рэчышча Свіслачы. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Юныя ратавальнікі спаборнічалі ў Мінску
Спаборніцтвы паміж клубамі «Юны ратавальнік АСВОД», ваенна-патрыятычным клубам «Ратавальнiк» і «Зубр» прайшлі 21 мая ў Гімназіі № 42 г. Мінска.
Як прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў?
Штогод па добрай традыцыі праходзяць спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна г. Мінска. Сёлета на базе сталічнай школы № 66 за званне лепшых змагаліся 18 каманд. А па выніках усіх выпрабаванняў пераможцамі стала каманда ААТ «Амкадор».
Іван Кубракоў правёў сустрэчу з паслом ААЭ ў Беларусі
Міністр унутраных спраў выказаў Ібрагіму Саліму Махамеду Аль-Мушараху ўдзячнасць за ўвагу да развіцця беларуска-эмірацкіх адносін, падкрэсліўшы дружалюбны характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі.
Вялікая дэлегацыя Мінскай вобласці на чале са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксеем Кушнарэнкам наведвае Кітай
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
У Беларусі пабудавалі ў студзені-красавіку 7,6 тыс. кватэр
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені — красавіку 2026 года пабудавалі 7,6 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 842,1 тыс. кв. м жылля. Аб гэтым паведамдяе БелТА.
У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі
У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам.