Навiны
Агульная колькасць загінулых на пажарах і водных аб’ектах зменшылася
МНС падводзіць вынікі года.
Уладальніца ордэна Маці Кацярына Ямная — пра парадак у доме і жыцці
Кацярына — маці пяцярых дзяцей і бабуля двух унукаў. Аднак акрамя хатніх клопатаў і абавязковага штодзённага асабістага часу для кожнага дзіцяці ў яе застаюцца сілы на работу і грамадскую дзейнасць. Мінчанка мае дзве вышэйшыя адукацыі, працуе ў асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА і ўзначальвае Заводскую раённую арганізацыю «Асацыяцыя шматдзетных бацькоў». Уладальніца ордэна Маці і лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2023» у намінацыі «Мацярынская слава» расказала, у чым сакрэт іх сямейнага шчасця.
Сучаснае ўзбраенне і абарона. Як у Беларусі мадэрнізуюць бранятэхніку, расказаў Вальфовіч
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў, як у Беларусі мадэрнізуюць ваенную тэхніку, паведамляе БелТА.
Комплексная праверка баявой гатоўнасці: спланавана пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў для правядзення заняткаў з афіцэрамі запасу
У ходзе нарошчвання мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл шэраг воінскіх часцей і падраздзяленняў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання пачаў выкананне пастаўленых задач.
Урадам зацверджаны стратэгія і Нацыянальны план па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці
Расійскія тураператары прагназуюць стабільны попыт на адпачынак у Беларусі
У Расіі прагназуюць стабільны попыт на адпачынак у Беларусі. Такія даныя прыводзіць Асацыяцыя тураператараў, якая аб’ядноўвае профільныя кампаніі з розных рэгіёнаў РФ (АТОР), паведамляецца на сайце арганізацыі.
Рашэнне аб пераводзе сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белвест» на работу ў асаблівым рэжыме аздараўлення падтрымала дзяржава
Навіну аб тым, што эканамічны суд Віцебскай вобласці зацвердзіў план санацыі кампаніі BELWEST тэрмінам на тры гады, тут жа пачалі каментаваць у сацыяльных сетках «добразычліўцы» і канапныя эксперты. Маўляў, прадпрыемства абанкруцілася, кампанія знаходзіцца на стадыі ліквідацыі.
Сіняўскі аб дзейнасці ратавальнага ведамства ва ўмовах маразоў: зладжаная работа, хуткае рэагаванне
Падрабязней аб змесце свайго даклада Прэзідэнту міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў журналістам. Паводле яго слоў, кіраўніка дзяржавы цікавіла сітуацыя ў краіне, якая ўзнікла з-за складаных умоў надвор’я і моцных маразоў. Міністр далажыў Прэзідэнту, што асноўная ўвага ў рабоце ведамства была засяроджана на некалькіх крытычна важных кірунках.
Ключ да бяспекі грамадзян — у міжведамасным узаемадзеянні
Па даных МНС, амаль 70 % усіх пажараў з гібеллю людзей кожны год прыпадае на халодны перыяд — з кастрычніка па сакавік.