Навiны
Прэзідэнт падпісаў указ аб памілаванні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных, уключаючы 13 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
Палкоўнік Юрый Юндзель прызначаны першым намеснікам начальніка тылу УС — начальнікам штаба тылу
Аб гэтым паведамляе БелТА.
Экс-футбаліст АПЛ зрабіў аповесць Льва Талстога самай прадаванай кнігай у Бразіліі
Дапамагло нечаканае хобі па-за полем
Ці чакаць бабіна лета? Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусь вернецца цяпло да плюс 21 градуса
Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусь вернецца цяпло да плюс 21 градуса. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У БДУ праходзіць Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы
24 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце стартаваў двухдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы. У ім прымаюць удзел каля 40 студэнтаў з Беларусі і Расіі.
Форум «Школы міру Магілёўшчыны» прайшоў пад дэвізам «Разам мы — Беларусь»
У ім прынялі ўдзел каля 600 навучэнцаў Школ міру з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Вечнага агню на Савецкай плошчы і хвіліны маўчання. Потым дзеянні перамясціліся ў сцены Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікі змаглі падзяліцца вынікамі сваёй гуманітарнай і патрыятычнай дзейнасці, міратворчымі ініцыятывамі і творчымі планамі, прэзентаваць свае раёны. Праз драматычную тэатралізаваную пастаноўку «Марыйка» паводле аднайменнай паэмы беларускага пісьменніка Алеся Казекі навучэнцы прычыніліся да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тэма пераносіць нас ў 1942 год, калі карнікі спалілі жыўцом болей чым 2000 жыхароў некалькіх вёсак у Кіраўскім раёне.
«Шчасця вашаму дому». У Карэлічах урачыста адкрылі новабудоўлю на 49 кватэр
Сяміпавярховы жылы дом на 49 кватэр, большасць з якіх арэндныя, урачыста адкрылі напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкi-2026» у Карэлічах, перадае БелТА.
Смольскія выйгралі мас-старты на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне
У Мінску падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Саветам Рэспублікі і Сенатам Ісламскай Рэспублікі Пакістан
Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саід Юсуф Раза Гілані.
Перагаворы са старшынёй Сената Пакістана прайшлі ў Доме ўрада
Пасля перагавораў у Савеце Рэспублікі і падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саідам Юсуфам Разой Гілані накіравалася ў Дом урада. Тут адбыліся перагаворы з намеснікам Прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам, падчас якіх бакі абмеркавалі канкрэтныя крокі развіцця далейшага супрацоўніцтва.