Навiны
Выпускнікі 11 класаў здаюць цэнтралізаваны экзамен
Вітаючы на свяце апошняга званка старшакласнікаў, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ нагадаў ім, што праз некалькі дзён іх чакае першы этап цэнтралізаванага іспыту — адно з галоўных выпрабаванняў, якое вызначыць іх будучыню.
У школах Беларусі празвінеў апошні званок
Сёлета фармат свята быў зменены — агульнарэспубліканскі «Апошні званок» вырашылі не праводзіць з-за вялікай загрузкі выпускнікоў, звязанай са здачай экзаменаў. Аднак апошні званок 23 мая прагучаў святочна, весела па ўсёй прасторы нашай краіны, па ўсіх вялікіх і малых гарадах — як і належыць такому маштабнаму мерапрыемству і знакавай падзеі. Яно і зразумела: мы адпраўляем у дарослае жыццё тысячы нашых дзяцей, чарговую плеяду маладых, дзёрзкіх, таленавітых — тых, хто будзе будаваць сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Ёй было шэсць гадоў, калі яна аказалася ў канцэнтрацыйным лагеры...
Вялікая Айчынная вайна пакінула пасля сябе мільёны пакалечаных лёсаў. Жорсткасць захопнікаў не ведала меж, яны нікога не шкадавалі. Пад гнеў гітлераўцаў патрапіла і сям’я Людмілы АБРАМОВІЧ, у госці да якой у вёску Ляпешкі Іўеўскага раёна завітала карэспандэнт «Звязды».
Дырэктар Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Ігуменскі» Эла Барысава — пра адносіны да работы і поспехі ў кар’еры
Свой прафесійны шлях Эла Барысава пачынала ў сістэме адукацыі. У 2011 годзе прыйшла працаваць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама. Праз два гады ёй прапанавалі паспрабаваць сябе ў тагачасным Доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яна хутка пагадзілася і ні на секунду не сумняваецца ў правільнасці свайго рашэння.
Нацыянальны банк і Расфінманіторынг развіваюць супрацоўніцтва
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі (Расфінманіторынг) дамовіліся аб больш цесным узаемадзеянні ў сферы супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму.
Полацк ладзіць «Цэнтр Еўропы»
29 — 30 мая ў Полацку пройдзе IX літаратурны форум «Цэнтр Еўропы».
Ганчарэнка назваў склад футбольнай зборнай Беларусі на чэрвеньскія матчы
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка назваў склад на чэрвеньскія спарынгі, паведамляе БелТА.
У Слоніме двухгадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха
У Слоніме двухгадовае дзіця выпала з акна пятага паверха. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Не хавайце курткі: дажджы і паўночны вецер затрымаюцца ў Беларусі да выхадных
Дажджы і паўночны вецер затрымаюцца ў Беларусі да самых выхадных, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Задача нумар адзін — прапрацаваць новыя дамоўленасці
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын абмеркаваў з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым пытанні двухбаковага парадку