Навiны
«Гэта новая філасофія музейнай дзейнасці». Дырэктар аб канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея
У канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, які будуецца, будзе ўвасоблена новая філасофія музейнай дзейнасці, расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмой перад урачыстым адкрыццём VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прапануе фермерам пераходзіць у ацяпленні цяпліц на пелеты
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе фермерам пераходзіць у ацяпленні цяпліц на пелеты. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, перадае БелТА.
Вальфовіч: ЕС «дэманструе прыхільнасць эскалацыі» абстаноўкі ва Усходняй Еўропе
Еўрасаюз «дэманструе прыхільнасць эскалацыі» абстаноўкі ва Усходняй Еўропе. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на XIII Міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, што праходзіць у Маскве, паведамляе БелТА.
Пархомчык прадставіў Прэзідэнту праграму развіцця прамысловасці Брэсцкай вобласці да 2030 года
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставіў праграму развіцця прамысловага патэнцыялу рэгіёну на перыяд да 2030 года, перадае БелТА.
«Трэба думаць, што мы павінны зрабіць. І мінімізаваць выдаткі»
Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Брэсцкай вобласці
Лукашэнка ўпэўнены, што супрацоўніцтва з Азербайджанам працягне актыўна развівацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх пагранічнікаў з прафесійным святам
На варце рубяжоў Радзімы
Бяляеў: Беларусь, наша кіраўніцтва і асабіста Прэзідэнт напрамую ўцягнуты ў працэсы палітычнага ўрэгулявання вакол Украіны
Па словах дэкана факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук, палітолага Аляксея БЯЛЯЕВА, сам факт учарашняй тэлефоннай размовы паміж лідарамі Беларусі і Расіі сведчыць аб глыбокім даверы паміж двума лідарамі, аб скаардынаванай палітыцы, якую праводзяць прэзідэнты Беларусі і Расіі, што з’яўляецца паказчыкам вельмі блізкага, цеснага супрацоўніцтва. «Тэлефонная размова прэзідэнтаў краін, якія ўваходзяць у адно дзяржаўнае аб’яднанне — Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, дэманструе, наколькі гэта аб’яднанне сёння запатрабавана, — удакладніў ён. — Пры гэтым мы бачым, што лідар Расійскай Федэрацыі знаёміць нашага Прэзідэнта, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, з асноўнымі кірункамі сваіх палітычных дзеянняў на знешнім контуры. Гэты абмен інфармацыяй вельмі важны, паколькі Беларусь з’яўляецца паўнавартасным удзельнікам усіх міжнародных адносін і мае права атрымліваць ад бліжэйшага саюзніка, Расійскай Федэрацыі, самую вычарпальную інфармацыю».
Што звязвае Мінскую і Сагдыйскую вобласці
Узаемаадносіны нашых бакоў развіваюцца імкліва.
Указам Прэзідэнта ўводзіцца новы парадак работы аўтапарковак і стаянак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ № 218, якім уносяцца змены ва ўказ ад 3 кастрычніка 2006 года № 589 «Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак». Пра гэта паведамляе БелТА.