Навiны
Творчасць дзяцей — люстэрка іх светапогляду і мар
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выставачны праект «Я пачынаю шлях», арганізаваны сумесна з ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта». У экспазіцыі — работы юных мастакоў, якія робяць першыя крокі на творчым шляху.
Беларуская пісьменніца ўзнагароджана ў Балгарыі
Міжнародныя літаратурныя сувязі займаюць усё большую прастору ў творчым пісьменніцкім працэсе. Гэта выяўляецца ў многіх ініцыятывах сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адпаведна гэтаму і ацэнка ў свеце.
Фестываль Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» пройдзе ў Маскве
Таленавітых, крэатыўных і мэтанакіраваных маладых людзей збярэ ў Маскве на гэтым тыдні фестываль Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных». Традыцыйная штогадовая падзея займае важнае месца ў культурным і адукацыйным асяроддзі Саюзнай дзяржавы.
Баранавічы наведаў зямляк-усходазнавец
У аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая прайшла сустрэча з унікальным земляком. «Культура Кітая» — так назвалі бібліятэкары гэтую імпрэзу.
У Смалявіцкім раёне стартавалі здымкі беларуска-расійскага фільма пра Бацьку Міная
З памяццю аб легендзе
У СПБ прынята расійская пісьменніца
Радзіма расійскай дзіцячай пісьменніцы Ліліі Кандыбовіч — Краснадон Луганскай вобласці. Але яна, жонка афіцэра, цесна звязана з Беларуссю. Жыла і працавала на Магілёўшчыне, у Бабруйску.
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Стогадовы юбілей выкладчыка і навукоўца Барыса Міцкевіча заахвоціў да выяўлення невядомых эпізодаў у яго творчым жыццяпісе
Яўген Хвалей чэрпае натхненне ад роднай зямлі
Можна закахацца з першага погляду, а можна — з першага верша. «Сядай жа побач на пракос, актава, // Пагутарым пра час былы, дзядоў. // Гайдаўся травастой, цяпер — атава, // Там, дзе вякі застылі між дубоў» — Яўген Хвалей чытае свае вершы нараспеў, і гэта атрымліваецца асабліва артыстычна ў сталічным скверы Мулявіна каля кветак, якія Яўген Іванавіч вельмі любіць. Нядзіўна: душа сапраўднага мастака слова прагне ўсяго прыгожага.
Музыкальнасць Яўгена Хвалея — ад бацькоў, паэтычнасць — ад маляўнічага шчодрага Нёмана, які яго выгадаваў, моц слова — ад асабістай цікаўнасці, дапытлівасці, а пісьменніцкая трываласць — ад самавітых настаўнікаў, што выкладалі ў Мікалаеўшчынскай школе, будаўніцтвам якой апекаваўся Якуб Колас. Усім гэтым поўніцца асоба Яўгена Хвалея, паэта, пісьменніка, журналіста, драматурга, перакладчыка, неўтаймоўнага ў распаўсюджванні святла і велічы слова. Мяркуйце самі: паэзіі ў яго выйшла 10 кніг, прозы — 12 кніг, дзіцячых — пяць, кніга п’ес — 28-я. Пра плён шчырага, усмешлівага, добразычлівага выхаванца Нёмана, ускормленага на яго пракаветных берагах, наша гутарка.