Навiны
Летняя экспазіцыя працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выстаўкі «На скрыжаванні стагоддзяў»
Суцэльнае задавальненне
Святло сапраўднага сяброўства
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа — вядучы культурны цэнтр, які займаецца захаваннем, вывучэннем і папулярызацыяй спадчыны вялікага майстра слова, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Адным з прыярытэтных кірункаў работы ўстановы з’яўляецца не толькі захаванне багатага музейнага збору, але і пошук новых матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. На старонках «ЛіМа» мы ўжо распавядалі пра выяўлены ліст Якуба Коласа да Аляксандры Пятроўны Рабінінай, загадчыцы аддзела нацыянальных літаратур Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва («ЛіМ» — 2023 — № 44). Ліст класіка быў напісаны з Ташкента ў першыя месяцы знаходжання паэта ў сталіцы Узбекістана, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыял беражліва захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве. Падчас ліставання з супрацоўнікамі музея высветлілася, што яны зберагаюць і іншыя матэрыялы, звязаныя з Якубам Коласам.
Доўгачаканая прэм’ера новага беларускага фільма пра школу прымеркавана да Дня настаўніка
У чэрвені гэтага года на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася вялікая размова пра айчыннае кіно, падчас якой кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі развіцця беларускага кінематографа і абазначыў канкрэтныя задачы. Гаворачы пра вытворчасць фільмаў, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што кіно павінна быць сучасным і дынамічным. На кінастудыі кіраўнік дзяржавы пагутарыў з маладым беларускім рэжысёрам Кірылам Халецкім, які распавёў пра здымкі першай айчыннай стужкі пра школу «Класная». Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ведае змест фільма і параіў, каб жыццё аграгарадка ў гэтай гісторыі адпавядала рэальнаму, бо яно адрозніваецца ад сталічнага.
У наступным годзе будзе адзначацца векавы юбілей жывапісца, графіка і педагога Барыса Аракчэева
Сям’я заслужанага дзеяча мастацтваў пачала рыхтавацца да святкавання юбілею загадзя. Так, сёлета выйшла рускамоўная кніга «Барыс Аракчэеў. Ішлі эшалоны» — прысвячэнне 80-годдзю Вялікай Перамогі. Выданне дазваляе пазнаёміцца з тэматычнымі жывапісам і графікай аўтара. А зусім нядаўна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа нашчадкі Барыса Уладзіміравіча прэзентавалі каляндар на 2026 год «Мінск. Барыс Аракчэеў». Пра яго падрыхтоўку і вынік працы расказалі дачка творцы — мастачка ды ілюстратар Аксана Аракчэева і яе муж Хельмут Кіпхарт, які падтрымаў праект у тым ліку фінансава.
Да 24 жніўня ў прасторы ZAL#2 можна пазнаёміцца з выставачным праектам «Vuž. Вобраз змяі ў сучасным беларускім мастацтве»
Куратар Кацярына Янкоўская сабрала разам творы, аб’яднаныя шматзначным сімвалам. Свае работы дэманструюць Кацярына Коўзусь, Фёдар Шурмялёў, Уладзімір Клімушка, Вольга Мельнік-Малахава, Андрэй Пяткевіч ды іншыя аўтары.
У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга для першакласнікаў «З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі»
Прымеркавана кніга да Дня беларускага пісьменства, што сёлета святкуецца ў Лідзе. Галоўная мэта выдання — расказаць школьнікам пра гісторыю і сучаснасць роднага краю. Кнігу можна аднесці да класічных навучальных дапаможнікаў, якія арыентаваны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту і накіраваны на далучэнне юнакоў да гісторыі і культуры сваёй Радзімы. Выданне змяшчае дзевяць тэматычных раздзелаў: «Мая старажытная Ліда», «Слава перможцам», «Знакавыя мясціны Лідчыны», «Героі Беларусі», «Ліда-працаўніца», «Наша родная прырода», «Прывітанне, школа!», «Мой вольны час» і «Мая бяспека».
У чым каштоўнасць праекта Выдавецкага дома «Звязда» «Час выбраў»
Чатырыста сорак чатыры старонкі, фармат — амаль кананічны in quarto, рэдкі для сучаснага кнігавыдання, які адразу наводзіць чытача на думку: перад намі фундаментальная праца. У аснову масава-палітычнага выдання «Час выбраў» («Время выбрало» / Максим Осипов, Ольга Ануфриева. — Минск: Звязда, 2025) ляглі матэрыялы аднайменнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», прысвечанага тэме станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі. Афіцыёз, нуда? Ні ў якім разе. Перад намі плён карпатлівай працы ў архівах і апісанне падзеі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы праз адлюстраванне сучаснай перыёдыкі, пачынаючы з 1994 года, калі Прэзідэнтам маладой краіны, што пасля распаду СССР балансавала на мяжы бездані, стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Найбуйнейшая кніжная сетка краіны адзначае сваё 80-годдзе!
На працягу 80 гадоў крамы «Белкнігі» радуюць чытачоў навінкамі якаснай беларускай і замежнай літаратуры. Сёння прадпрыемства налічвае 83 кнігарні ў розных рэгіёнах Беларусі. Заўзятыя пакупнікі ведаюць: тут заўсёды можна знайсці цікавую і займальную кнігу, вучэбны дапаможнік ці падарункавае выданне для асаблівых момантаў.