Навiны
Уладзімір Гасцюхін стаў беларускім артыстам задоўга да таго, як пераехаў сюды жыць
Віншаванні народны артыст Беларусі будзе прымаць 10 сакавіка ў сувязі з 80-годдзем. У яго гонар у кінатэатры «Масква» 12 сакавіка адбудзецца святочны юбілейны вечар, дзе акрамя віншавальных урачыстасцяў можна будзе пабачыць выстаўку касцюмаў, у якіх Уладзімір Гасцюхін выходзіў на сцэну ў пастаноўках Тэатра-студыі кінаакцёра. Але большасць людзей усё ж звязваюць яго імя з кіно, таму часткай праграмы стане паказ фільма 2025 года «Мой дзед», знятага расійскімі кінематаграфістамі. Фільм быў прадстаўлены ў праграме кінафестывалю «Лістапад-2025», айчынная публіка яго цёпла вітала не ў малой ступені дзякуючы ўдзелу народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна, — гэта найноўшая праца ў яго фільмаграфіі.
Юбілею Кандрата Крапівы прысвячаецца
130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага драматурга адзначаны ў розных кутках нашай краіны. У Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава адкрылася выстаўка-прагляд «Яскравасць таленту Кандрата Крапівы».
Любыя ідэі можна рэалізаваць. Удзельніца пра праект «Жаночае лідарства ў Беларусі» і матывацыю
Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Яўгенія Спруць падзялілася з журналістамі меркаваннем аб дабрачынным адукацыйным праекце «Жаночае лідарства ў Беларусі: натхненне, развіццё, кар’ера» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце падчас яго старту, перадае БелТА.
Як адсвяткуюць юбілей Уладзіміра Гасцюхіна на «Беларусь 3»?
Заўтра, 10 сакавіка, народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну спаўняецца 80 гадоў. З нагоды святочнай даты сацыякультурны тэлеканал падрыхтаваў для прыхільнікаў кінамайстра падарунак — паказ шэрагу кінастужак з удзелам акцёра.
Што пабудуюць у сталіцы і горадзе-спадарожніку ў 2026 годзе
У Мінску і Смалявічах сёлета працягваецца рэалізацыя праграмы па ўзвядзенні жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама развіццё сацыяльнай інфраструктуры. На сённяшні дзень у сталіцы на стадыі будаўніцтва знаходзіцца больш за 90 шматкватэрных жылых дамоў.
Зацверджана Праграма дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады
Прэзідыум Савета Міністраў зацвердзіў праграму дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь дадзены старт Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!»
Напярэдадні Дня Канстытуцыі 25 юным беларусам з усіх рэгіёнаў краіны ўручылі іх першыя пашпарты. Важны момант у жыцці кожнага маладога чалавека, які дазваляе глыбей усвядоміць сваю адказнасць перад грамадствам і дзяржавай, падзялілі з хлопцамі і дзяўчатамі карэспандэнты газеты «Звязда».
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі ў 2026 годзе
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ва ўрадзе.
Каралевы ўрачыстасці. У Косаўскім палацы ўшаноўвалі пераможцаў конкурсу «Жанчына года» Брэсцкай вобласці
У Косаўскім палацы 9 сакавіка адбылося ўшанаванне пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года», перадае БелТА.
Эксперты расказалі, з-за якіх захворванняў праз 50 гадоў будуць паміраць часцей
У прыватнасці, у сувязі са старэннем насельніцтва, экалагічнымі фактарамі і спосабам жыцця вырасце смяротнасць ад раку падстраўнікавай залозы, раку лёгкіх і каларэктальнага раку.