Навiны
У Віцебскай вобласці цэнтрам святкавання Дня народнага адзінства стала тэрыторыя Летняга амфітэатра На карысць людзей і Радзімы
Якое ж свята без падарункаў?! Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Наваполацку завяршылі капітальны рамонт пуцеправода № 3, якому ўжо больш як 50 гадоў. Дзякуючы намаганням мостабудаўнікоў запас трываласці канструкцый павялічаны на дзесяцігоддзі, а знешні выгляд аб’екта набыў сучасныя эстэтычныя абрысы.
Кіраўнік дзяржавы ўзяў удзел у маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства
«Што б ні адбывалася з намі ў розныя эпохі — беларусы былі, ёсць і будуць»
Попыт на інжынераў расце з кожным годам — БДУІР
Попыт на інжынераў расце з кожным годам. Аб гэтым журналістам на кірмашы вакансій «Вучыся і працуй» паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, намеснік дэкана факультэта камп’ютарнага праектавання Павел Камлач, перадае БелТА.
Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства прыме ўдзел у форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», перадае БелТА.
Качанава: Беларусь і Алжыр звязваюць даўнія сяброўскія адносіны, агульная задача — дасягнуць тавараабароту $500 млн
Для Беларусі і Алжыра стаіць агульная задача — дасягнуць тавараабароту ў 500 млн долараў, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Савета нацый парламента Алжыра Азузам Насры, якая адбылася падчас афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку, паведамляе БелТА.
Пашырыць прысутнасць бізнесу на біржавым рынку. БУТБ будзе супрацоўнічаць з Расійскім экспартным цэнтрам
Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Расійскі экспартны цэнтр (РЭЦ) плануюць актывізаваць намаганні па ўключэнні суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Расіі ў біржавы гандаль з прадпрыемствамі Беларусі. Аб гэтым ішла размова ў ходзе вэбінара «Кааперацыя без меж: новыя магчымасці для расійскага экспарту ў Беларусь», арганізаванага РЭЦ, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі кампаній і індывідуальныя прадпрымальнікі з 30 рэгіёнаў Расіі, паведамляе БелТА.
Гасцямі Палаца Незалежнасці сталі прадстаўнікі Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»
Дадатковы стымул для перамог
Інтэрактывы, канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы згуртавалі магіляўчан падчас усенароднага свята
Адной з цэнтральных падзей Дня народнага адзінства ў Магілёве сталі гарадскія спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні «Хуткасць» на адкрытым скаладроме па вуліцы Індустрыяльнай. Гэты скаладром з’яўляецца адным з самых высокіх у краіне — 17 метраў, вышэй, чым пяціпавярховік. Адна яго вертыкальная «сцяна» разлічана на цяжкасць, другая — на хуткасць. У спрытнасці, смеласці, вынослівасці спаборнічалі 100 юных скалалазаў з Магілёва і Смаленска.
Ватыкан упершыню падасць фільм на «Оскар»
Карціна Green Lava будзе прадстаўлена для ўдзелу ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны дакументальны фільм».
Якія магчымасці дае перанавучанне з гарантыяй працаўладкавання ад службы занятасці, расказалі ў Мінпрацы
Аб магчымасцях, якія дае перанавучанне з гарантыяй працаўладкавання ад службы занятасці насельніцтва, паведамляе БелТА.