Навiны
Якія напрамкі для даследаванняў выбіраюць маладыя навукоўцы Беларусі, расказалі ў НАН
За апошнія гады колькасць маладых даследчыкаў у Беларусі павялічылася. Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік на XXIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы — 2026», перадае БелТА.
Праверкі структур ваеннай арганізацыі дзяржавы працягнуцца. Вальфовіч агучыў некаторыя дэталі
Маштабныя праверкі Узброеных Сіл і іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы будуць працягнутыя. Пра гэта журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.
З 15 кастрычніка беларусы змогуць аформіць ДТЗ анлайн і без выкліку ДАІ
Бясплатны вэб-дадатак для самастойнага афармлення ДТЗ без дзяржаўтаінспектараў запрацуе ў Беларусі з 15 кастрычніка. Сэрвіс не трэба спампоўваць, ён даступны на смартфоне з любой аперацыйнай сістэмай. Запаўненне электроннага паведамлення зойме ўсяго каля трох хвілін, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Лукашэнка пра праверкі сілавікоў: павінны быць гатовыя да самага негатыўнага сцэнарыя
Органы сілавога блока абавязаны дзейнічаць прафесійна і аператыўна, быць гатовымі да самага негатыўнага сцэнарыя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, перадае БелТА.
Як у аграгарадку пад Сянном з’явілася дзіцячая пляцоўка
У аграгарадку Пламя Сенненскага раёна адбылася падзея, якой тут чакалі амаль пяць гадоў. На месцы старой самаробнай пляцоўкі, якая даўно прыйшла ў непрыгоднасць, адкрыўся новы дзіцячы гульнявы комплекс. Праект стаў магчымы дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве мясцовых жыхароў — шматдзетных і прыёмных сем’яў, якія не пабаяліся ўзяць адказнасць за добраўпарадкаванне роднага куточка ў свае рукі.
Якую падтрымку ў Беларусі атрымліваюць сем’і з дзецьмі, расказалі ў Мінпрацы
З 14 па 21 кастрычніка ў нашай краіне праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. У гэтыя дні дарэчы ўспомніць аб тых мерах падтрымкі, якія дзяржава прадастаўляе сем’ям з дзецьмі.
Як рыхтуюцца да зімы ў сельсавеце, дзе паміж населенымі пунктамі — шырокая рака і адлегласць больш за сто кіламетраў
Аграгарадок Страдубка Лоеўскага раёна знаходзіцца амаль за 30 кіламетраў ад райцэнтра, але жыхары яго закінутымі сябе зусім не адчуваюць. Яны ўмеюць цаніць увагу і клопат аб іх бяспецы. Напярэдадні халадоў, вядома, галоўны клопат вяскоўцаў — падрыхтоўка да зімы. Рыхтуюць паліва, пераглядаюць печы, правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў...
Раніца сустрэне замаразкамі? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 13 кастрычніка
У Беларусі 13 кастрычніка ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў, у асобных раёнах — туман. Аб гэтым расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Бясплатныя кансультацыі правядуць адвакаты да Дня маці і Дня бацькі
Адвакаты Беларусі 14 і 21 кастрычніка правядуць акцыі па бясплатным кансультаванні да Дня маці і Дня бацькі, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Тры ўзроўні кантролю. Як пабудавана сістэма бяспекі пасылак на пошце
Як у Беларусі кантралюецца бяспека паштовых адпраўленняў, расказала ў эфіры тэлеканала СТБ начальнік вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» Наталля Козырава, паведамляе БелТА.