Навiны
Горлаў пра ўборачную: усе пытанні на ўзроўні Прэзідэнта вырашаны, цяпер патрэбна дысцыпліна на месцах
Пра гэта журналістам заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках селектарнай нарады ў кіраўніка дзяржавы, паведаміла БелТА.
Узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва стала ключавой тэмай пасяджэння ў Браславе
Развіццё рэгіёнаў і павышэнне дабрабыту грамадзян застаюцца нязменным дзяржаўным прыярытэтам. Ключавую ролю ў гэтым кірунку адыгрываюць органы мясцовага кіравання і самакіравання. Яны выступаюць галоўным сувязным звяном паміж дзяржавай і грамадствам, адказваючы за добраўпарадкаванне, мясцовую эканоміку, сацыяльную інфраструктуру і ўцягванне грамадзян у кіраванне справамі рэгіёна. Эфектыўная работа мясцовых улад і Саветаў дэпутатаў фарміруе аснову для развіцця рэгіёнаў і росту якасці жыцця. Якраз пра паспяховае ўзаемадзеянне, а таксама пра ролю мясцовых дэпутатаў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва гаварылі ў Браславе на пасяджэнні пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Раз у квартал Савет Рэспублікі, які адказвае за каардынацыю работы дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў, арганізуе падобныя пасяджэнні ў рэгіёнах, каб абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, што ўзнікаюць на месцах, і вывучыць вопыт работы.
Рост тавараабароту і кааперацыйныя праекты. Што абмеркаваў Каранкевіч з Прэзідэнтам Узбекістана
Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам наведвае Узбекістан. Пра гэта паведамляе БелТА.
Беларуская эканоміка выйшла на стабільную станоўчую дынаміку
Можна амаль з поўнай упэўненасцю канстатаваць: да сярэдзіны года беларуская эканоміка «пераварыла» асноўныя шокі знешняга контуру і зноў выйшла на цалкам упэўнены рост. Па выніках першага паўгоддзя валавы ўнутраны прадукт вырас на 1,5 %. З аднаго боку, дынаміка не дацягвае да мэтавага паказчыка ў 2,8 %. З другога, дынаміка росту валавога прадукту істотна дадае ад месяца да месяца. І калі зімой мы са шкадаваннем назіралі «мінус», то цяпер ключавы агрэгаваны макрапаказчык дынамічна расце. Напрыклад, па выніках пяці месяцаў дынаміка ВУП складала 100,9 %.
У Беларусі паскорыўся рост эканомікі — ЕАБР
У Беларусі паскорыўся рост эканомікі. Пра гэта сведчаць звесткі штотыднёвага макраагляда Еўразійскага банка развіцця, паведамляе БелТА.
Больш як 700 тыс. тон сталі вырабілі на БМЗ у I паўгоддзі
Звыш 700 тыс. т сталі вырабілі на БМЗ у першым паўгоддзі. Вынікі работы прадпрыемства ў студзені — чэрвені падвёў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» Анатоль Волкаў на сустрэчы з калектывам энергетычнага цэха, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Артур Карповіч: «Ствараецца нацыянальная культура адказных спажывецкіх паводзін»
Ключавы фактар эканомікі — людзі. Менавіта яны вырабляюць, купляюць, спажываюць прадукцыю, тавары, паслугі. Менавіта людзі з’яўляюцца рухальнай сілай. І ад іх эмоцый, спраў, імкненняў фактычна і залежаць макраэканамічныя, агрэгаваныя паказчыкі. Аб спажывецкім патрыятызме, яго ўплыве на рынкі і аб фарміраванні адказных паводзін пагаварылі з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артурам Карповічам.
«Жалезная» прафесія! З добрым настроем сустракаюць беларускія металургі сваё свята, якое яны адзначаюць у нядзелю
Беларускі металургічны завод адчувае сябе стабільна. З улікам усіх праведзеных мадэрнізацый на ім сёння ўстаноўлена магутнасць, калі пры поўнай загрузцы можна атрымліваць каля трох мільёнаў тон металапракату ў год. Цяпер наша краіна можа вырабляць усю аб’ёмную пракатную прадукцыю і метызныя дэталі.
Нацбанк: у чэрвені ўзровень валютызацыі эканомікі Беларусі прадоўжыў зніжацца
У чэрвені ўзровень валютызацыі эканомікі прадоўжыў зніжацца. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Аграрыі Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі першы мільён тон збожжа. Аб гэтым паведамляе БелТА.