Навiны
Спрабаваў пазбавіцца ад доказаў. У Мінску праваахоўнікі затрымалі нарказакладчыка
Аператыўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы АМАП затрымалі 24-гадовага нарказакладчыка. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Задача — павялічыць не пагалоўе, а надоі
V Міжнародны галіновы форум «Малочная ферма», які прайшоў у Мінску, сабраў больш за 750 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і больш за 40 аўтарытэтных экспертаў. Сярод іх — кіраўнікі гаспадарак, галоўныя спецыялісты (заатэхнікі, ветэрынары, селекцыянеры), прадстаўнікі малочных заводаў, пастаўшчыкі абсталявання, тэхналогій і рашэнняў. Такая пляцоўка дазваляе абменьвацца вопытам, атрымліваць новыя веды, неабходныя для эфектыўнай работы. Упершыню форум праводзіўся ў двухдзённым фармаце. Падчас дыялогу і дыскусій абмяркоўваліся такія пытанні, як умовы ўтрымання жывёл, эфектыўнае ўпраўленне малочнай фермай, лічбавізацыя, захаванасць пагалоўя, вытворчасць кармоў. Асаблівая ўвага — практычнаму вопыту перадавых гаспадарак.
У Мінску абясшкодзілі буйную сетку махлярскіх кол-цэнтраў
Пазнякоў перавыбраны старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Сталічныя пісьменнікі ствараюць у імя роднай Беларусі. Важнасць гэтага адзначыў на справаздачна-выбарным сходзе Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі старшыня аддзялення, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пазнякоў, паведамляе БелТА.
Галоўбух мінскай фірмы гуляла ў казіно за кошт прадпрыемства, яна выкрала больш за 72 тыс. бел. руб.
Заводскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры, паведамілі БелТА ў групе па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК па горадзе Мінску.
З ранняй вясны да позняй восені. Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць Мінскую вобласць сёлета
Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць сталічны рэгіён сёлета, паведамляе БелТА са спасылкай на ДА «ЖКГ Мінскай вобласці»
Жанчына ўпала ў кому і памерла пасля застолля пад Мінскам
У Мінскім раёне праводзіцца расследаванне па факце гібелі 36-гадовай жанчыны, якая атруцілася метанолам у гасцях у знаёмага. Нягледзячы на экстранную шпіталізацыю і барацьбу ўрачоў за яе жыццё, выратаваць пацыентку не ўдалося, паведамляе «Мінская Праўда».
Следчыя назвалі папярэднюю суму шкоды ад дзейнасці ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску
Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Сяргей Гамко расказаў на прэс-канферэнцыі аб тым, якая шкода нанесена буйной сеткай ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску, паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці да вясновых палявых работ падрыхтавана 92 % тэхнікі
Пасяўная кампанія — 2026 не за гарамі. Ход падрыхтоўкі да вясновых палявых работ абмеркавалі падчас нарады ў Мінскім аблвыканкаме ў аўторак, 24 лютага. У цэнтры ўвагі — тэхніка, якая выйдзе ў поле, запасы насення і ўгнаенняў, а галоўнае — людзі.
20 работнікаў атрымалі званне «Майстар Мінскай вобласці — 2025»
Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзяржынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Арганізатарам выступае Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама.