Навiны
У Віцебску стартаваў чэмпіянат краіны па скачках на батуце
У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату Беларусі па скачках на батуце. Наймацнейшыя спартсмены краіны будуць спаборнічаць за званне чэмпіёна Беларусі ў індывідуальных, сінхронных скачках сярод мужчын і жанчын, а таксама ў змешаных сінхронных скачках.
Аб становішчы спраў у Гомельскай вобласці Прэзідэнту далажыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко
Агразадачы, падыходы да кадраў і пункты росту ў эканоміцы
Булойчык — пра задачы ў матчах Лігі нацый: задача-максімум — першае месца, задача-мінімум — другое
Старшыня «Беларускай федэрацыі футбола» Яўген Булойчык назваў найбліжэйшыя задачы для зборнай Беларусі па футболе і расказаў, дзе наша каманда правядзе дамашнія матчы восеньскай Лігі нацый.
Акцэнт — на перапрацоўцы. Рагожнік назваў ключавыя драйверы развіцця рэгіянальнага АПК
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў сталіцу Дня беларускага пісьменства горад Касцюковічы
Дарога да Святыняў яднае і навучае.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях
На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.
У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» афіцыйна адкрывае мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Касцюковічах. Сёлета яна пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна — Беразіно — Клічаў — Бабруйск — Магілёў — Горкі — Мсціслаў — Касцюковічы. Удзельнікам экспедыцыі трэба будзе пераадолець каля 1,2 тысячы кіламетраў. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з вернікамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, урокаў беларускага пісьменства, сустрэчы са школьнікамі, а таксама пасадка традыцыйных малітоўных садоў.
Трое работнікаў загінулі ў каналізацыйнай шахце. УСК па Гомельскай вобласці ўстанаўлівае абставіны
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі траіх работнікаў у каналізацыйнай шахце, паведамілі БелТА ў СК.
Сіненка прызнаны лепшым іграком 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падвяла вынікі 20-га тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе БелТА.