Навiны
Парк аўтакрам Белкаапсаюза ў 2026 годзе папоўняць не менш як 50 новых машын
Арганізацыі Белкаапсаюза ў 2026 годзе закупяць не менш як 50 новых аўтакрам, расказала начальнік упраўлення гандлю Белкаапсаюза Вольга Кунцова, паведамляе БелТА.
Пра што раскажа «Алеся» ў студзені?
У новым выпуску часопіса вас чакае шмат цікавай і карыснай інфармацыі
Як абяцанні высокай даходнасці ў трэйдзінгу абярнуліся для віцябчаніна стратай тысяч долараў
54-гадовы жыхар Віцебска, паверыўшы рэкламе ў сацыяльнай сетцы аб «гарантаваным» даходзе ад гандлю на біржы, вырашыў паспрабаваць свае сілы ў інвестыцыях. Па даных МУС, паддаўшыся на ўгаворы віртуальных кансультантаў, ён на працягу месяца перавёў на рахункі «трэйдзінгавай кампаніі» больш за 10 тысяч долараў ЗША.
ФПБ: каля 680 новых калектыўных дагавораў заключана ў краіне за год
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прааналізавалі практыку калектыўна-дагаворнай кампаніі за мінулы год. Адна з асноўных высноў: з кожным годам дзякуючы калектыўным дагаворам усё больш работнікаў могуць разлічваць на дадатковыя бонусы і гарантыі: стымулюючыя выплаты, матэрыяльную дапамогу, прадастаўленне жылля (інтэрнат, арэнднае жыллё і інш.), кампенсацыю найму жылога памяшкання, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, падтрымку работнікам з сямейнымі абавязкамі і маладым спецыялістам, дадатковыя праграмы пенсіённага і медыцынскага страхавання і многае іншае.
Як утрымліваюць цялят у МТК «Лошніца»? Гаспадарку праверыў Прэм’ер-міністр
У рабочым графіку Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына сёння — наведванне малочнатаварнага комплексу «Лошніца» пад Барысавам. Кіраўнік урада праверыў, як утрымліваюць цялят у гаспадарцы, перадае БелТА.
Ва ўмовах турбулентнасці Беларусь змагла прырасці па ВУП, дадаць у заработнай плаце і даходах насельніцтва
Турыстычная галіна з’яўляецца магутным каналам рэалізацыі і прасоўвання беларускіх спажывецкіх тавараў
Турызм імкнуцца развіваць практычна ўсе краіны — бедныя і больш заможныя, з аграрнай і прамысловай эканомікай, якія валодаюць выхадам да мора і размешчаныя ў глыбіні кантынентаў. У гэту сферу актыўна інвестуюць нават вельмі багатыя дзяржавы, якім з пункту гледжання эканомікі падарожнікі, магчыма, і не вельмі патрэбны. Справа ў тым, што індустрыя гасціннасці — гэта не толькі пра падарожжа, загружанасць гасцініц, грамадскае харчаванне, сферы розных забавак. Турызм — гэта магутны інструмент фарміравання іміджу краіны і прасоўвання яе эканамічных магчымасцяў. У тым ліку галіна фарміруе магутны канал рэалізацыі і прасоўвання спажывецкіх тавараў, пра што днямі казаў Прэзідэнт, прызначаючы дырэктара Нацыянальнага турыстычнага агенцтва.
ЕАБР: Рост ВУП Беларусі ў 2026-м складзе 1,8 % ва ўмовах захавання спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці
Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназуюць паскарэнне тэмпаў росту беларускай эканомікі за кошт унутранага попыту на фоне высокага росту заробкаў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў пры падтрымцы дзяржавы. Падрабязнасці макраэканамічнага прагнозу — у нашым матэрыяле.
Каманды са Швецыі згуляюць у фінале хакейнай Лігі чэмпіёнаў
Сталі вядомы фіналісты розыгрышу хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
Што прыводзіць да раку грудзей і як яго раней распазнаць?
Рак малочнай залозы — самае распаўсюджанае анкалагічнае захворванне ў жанчын. Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце рэгіструецца 2,2 мільёна новых выпадкаў. У некаторых развітых краінах гэта анкапаталогія ўжо апярэдзіла па смяротнасці сардэчна-сасудзістыя захворванні. Яе каварства ў тым, што на ранніх стадыях захворванне звычайна працякае бессімптомна. Жанчына нават не падазрае, што носіць у грудзях «бомбу запаволенага дзеяння». Часцей за ўсё пухліну знаходзяць выпадкова. І, на жаль, не рэдкасць, калі да гэтага моманту працэс ужо зайшоў занадта далёка. Аднак у выпадку анкалогіі менавіта ранняя дыягностыка і своечасова пачатае лячэнне — залог захавання жыцця
і здароўя жанчыны. Як засцерагчы сябе і якія абследаванні праходзіць, расказала ўрач акушэр-гінеколаг 11-й гарадской паліклінікі Мінска Яўгенія МАСКАЛЬЧУК.