Навiны
У парламенце разгледзелі перспектывы развіцця сацыяльнай сферы
У сераду ў Авальнай зале Дома ўрада адбылося сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат парламента. Галоўнай тэмай стала сацыяльная сфера ў сучасных умовах, яе магчымасці і выклікі — аб гэтым парламентарыям расказала профільны віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч.
У Пекіне ствараюць індустрыю штучнага інтэлекту аб’ёмам больш за трыльён юаняў
Паводле «Плана дзеянняў па ператварэнні Пекіна ў новую вышыню ў галіне штучнага інтэлекту» сталічныя ўлады будуць імкнуцца ў бліжэйшыя 2 гады павялічыць аб’ём ШІ-галіны да звыш 1 трлн юаняў, і тым самым замацаваць сваю ролю ў якасці глабальнага інавацыйнага цэнтра ў галіне, перадае «Сіньхуа».
Як будуць развівацца рэгіянальныя СМІ
Падчас сумеснага пасяджэння парламентарыі маглі задаць пытанні запрошаным членам урада.
У 2025 годзе ў Беларусі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі амаль 240 тысяч чалавек
Агульная сума выплат перавысіла 158 мільёнаў рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Гродзенскім раёне ў полі гарэла сцірта саломы, выратавалі 200 тон
У Гродзенскім раёне агняборцы і работнікі гаспадаркі выратавалі пры пажары 200 т саломы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім абласным УМНС.
У Лідскім раёне мужчына атрымаў апёкі, разаграваючы фенам ёмістасць з дызельным палівам
У Лідскім раёне мужчына атрымаў апёкі і ў цяжкім стане шпіталізаваны. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Даследаванне паказала, што гора ад страты гадаванца можа быць супастаўнае па сіле са стратай блізкага чалавека
Гора, звязанае са смерцю дамашняй жывёлы, можа быць такім жа моцным і доўгім, як і пры смерці каханага чалавека. Гэта паказала новае даследаванне прафесара псіхалогіі ў Універсітэце Мейнут ў Ірландыі Філіпа Хайленда, паведамляе БелТА.
Спыніся, імгненне
Фатаграфія — гэта мастацтва, непадуладнае часу. Магію, калі спыняецца імгненне і фіксуецца на плёнцы, спасцігае мая новая цудоўная знаёмая Вера Лук’янаўна.
Як зразумець праблемы пажылога чалавека, ведаюць спецыялісты Валожынскага ТЦСАН
Быць неабыякавымі і дапамагаць таму, хто ў гэтым мае патрэбу, нас вучылі з дзяцінства. Камусьці гэтыя навыкі спатрэбіліся дома — у доглядзе за пажылымі бабулямі або дзядулямі, а для кагосьці яны сталі часткай прафесіі. Без гэтых чалавечых якасцяў не ўяўляе сваёй працы калектыў Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усяго на базе цэнтра функцыянуе пяць аддзяленняў. Грамадзян, якія карыстаюцца сацыяльнымі паслугамі ў паўстацыянарнай форме, — 159. Ёсць і тыя, каму неабходна дапамога ў хатніх умовах. Дакладна можна сцвярджаць адно: спецыялісты клапоцяцца аб усіх. Карэспандэнты «Звязды» пераканаліся ў гэтым, адправіўшыся ў раённы цэнтр.