Top.Mail.Ru

Навiны

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 2 верасня падаражэе на 1 капейку
146

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 2 верасня падаражэе на 1 капейку

У Беларусі аўтамабільнае паліва з 2 верасня падаражэе на 1 капейку. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».


Як Ліда адзначыла свой 703-і дзень нараджэння

Як Ліда адзначыла свой 703-і дзень нараджэння

У мінулую суботу старажытны беларускі горад Ліда стаў цэнтрам грандыёзнага свята. У гэтым годзе падзея набыла асаблівае значэнне: святкаванне 703-годдзя горада супала з урачыстым вяртаннем папулярнага музычна-гастранамічнага фестывалю LІDBEER-2026, прысвечанага 150-годдзю ААТ «Лідскае піва». Па даных арганізатараў, за дзень мерапрыемства прыцягнула звыш 100 000 чалавек, у тым ліку жыхароў горада і гасцей з розных куткоў Беларусі, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў.


Якое дрэва можа прэтэндаваць на званне помніка прыроды

Якое дрэва можа прэтэндаваць на званне помніка прыроды

Ці можна ўбачыць і адчуць час? Аказваецца, так. Дастаткова выйсці на вуліцу або ў найбліжэйшы лес і ўважліва прыгледзецца да дрэў, якія там растуць. Дзе-нідзе захаваліся сапраўдныя зялёныя волаты, гледзячы на якія, мімаволі разумееш, што яны значна старэйшыя за цябе. Яны ўжо былі вялікія, калі яшчэ нашы бабулі і дзядулі бегалі вакол іх дзецьмі. За мінулыя дзесяцігоддзі шмат што адбылося, але гэтыя дрэвы выстаялі і працягваюць расці і цяпер. Гэта ўнікальныя прыродныя аб’екты, якія маюць батанічную, навуковую і эколага-асветніцкую каштоўнасць. Адзін з іх — таполя-волат Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму.


Урад устанавіў аб’ёмы дзяржзаказу на агуркі і таматы ў міжсезонне
143

Урад устанавіў аб’ёмы дзяржзаказу на агуркі і таматы ў міжсезонне

Урадам устаноўлены аб’ёмы дзяржзаказу (стабфондаў) на агуркі і таматы пад патрэбнасць асноўных гандлёвых сетак на міжсезонны перыяд 2026/2027 года. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

Як у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках сустракаюць першакурснікаў — будучыню аграрнай навукі

Як у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках сустракаюць першакурснікаў — будучыню аграрнай навукі

Навучальны год толькі пачынаецца, а ў студэнцкім гарадку БДСГА ўжо з тыдзень кіпіць жыццё — студэнты засяляюцца ў інтэрнаты. Апошнімі, як правіла, літаральна ў мінулыя выхадныя, засяляліся першакурснікі. «Звязда» паглядзела, як маладыя людзі з розных куткоў Беларусі рабілі свой першы крок у самастойнае жыццё.


Лукашэнка ў Бішкеку прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў

Лукашэнка ў Бішкеку прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Кыргызстан прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў на стадыёне «Бішкек-Арэна», перадае БелТА.

Праверка боегатоўнасці УС. Прызваныя з запасу афіцэры ўдасканальваюць навыкі на палігоне
143

Праверка боегатоўнасці УС. Прызваныя з запасу афіцэры ўдасканальваюць навыкі на палігоне

У адной з артылерыйскіх брыгад працягваецца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе БелТА.

У Беларусі актуалізавана фарміраванне сеткі гідраметэаралагічных назіранняў
115

У Беларусі актуалізавана фарміраванне сеткі гідраметэаралагічных назіранняў

У Беларусі актуалізаваны парадак фарміравання схемы дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

Касцюковічы рыхтуюцца прыняць ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства

Касцюковічы рыхтуюцца прыняць ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства

Сёлета асноўныя тэмы свята — Год беларускай жанчыны, які праходзіць у нашай краіне, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і Пяцігодка якасці. Усе гэтыя тэмы будуць адлюстраваныя і падчас сустрэч, і на кніжных паліцах, і падчас урачыстых імпрэз 5 і 6 верасня.

Беларусы выступяць на VІ Сусветных гульнях качэўнікаў у Кыргызстане

Беларусы выступяць на VІ Сусветных гульнях качэўнікаў у Кыргызстане

Беларускія спартсмены возьмуць удзел у міжнароднай культурна-спартыўнай падзеі ў Кыргызстане — VІ Сусветных гульнях качэўнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю