Навiны
Экспарт турыстычных паслуг за 8 месяцаў года склаў 255 мільёнаў долараў
Шмат гэта ці мала? Калі браць статыстыку, то мы прырастаем — тэмп росту больш за 140 % да леташняга ўзроўню. Пагаварылі з намеснікам міністра спорту і турызму Алегам Андрэйчыкам пра тэндэнцыі ў турыстычнай галіне, і ці зможам мы ў перспектыве пайсці па шляху Арабскіх Эміратаў, дзе турыстычная сфера стала адной з ключавых у папаўненні даходу краіны.
Попыт на медыцынскія паслугі для замежнікаў вырас у 1,5 раза
Экспарт медыцынскіх паслуг у Беларусі апошнія 5 гадоў дэманструе ўстойлівую дынаміку. За гэты час ён вырас у 1,5 раза, дасягнуўшы сёлета 50 мільёнаў долараў ЗША. Чакаецца, што колькасць замежных грамадзян, якія пралячыліся ў беларускіх клініках, вырасце сёлета да 163 тысяч чалавек. Сярэдні чэк на аднаго пацыента павялічыцца на 20 % — з 260 долараў у эквіваленце ў 2020 годзе да 310 долараў у 2025-м.
Лічбавы беларускі рубель плануецца задзейнічаць ужо налета
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр ЯГОРАЎ расказаў пра перавагі і рызыкі анлайн-гандлю для айчынных вытворцаў падчас канферэнцыі «E-Com Day. 2025».
Вызначаны прэтэндэнты конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2025 года
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту, завяршыўся прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе.
У спіс прэтэндэнтаў на званне лаўрэата ўключаны 30 арганізацый, якія прадстаўляюць розныя галіны эканомікі.
Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў актывізуе развіццё птушкагадоўлі
Міністэрства фінансаў: што будзе закладзена ў праект бюджэту на 2026 год
Фарміраванне бюджэту, кааперацыя з РФ і знешнія выклікі: Мінфін аб фінансавых планах на 2026 год
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў, якія эканамічныя планы будуюцца на 2026 год, паведамляе БелТА.
ВУП Беларусі ў студзені—верасні вырас на 1,6 %
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень — верасень 2025 года.
Інвестыцыйны патэнцыял індустрыяльнага парка «Вялікі камень» прадставілі бізнесу Азербайджана
Прэзентацыя адбылася ў рамках Азербайджана-беларускага бізнес-форуму ў Баку, які стаў важнай платформай для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў прамысловай, гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. У цэнтры ўвагі форуму былі пытанні пашырэння гандлёвых адносін, развіцця сумесных праектаў, а таксама прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў беларускага боку.
Больш за 9,7 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі
У Беларусі намалочана больш за 9,7 млн т збожжа з рапсам і кукурузай. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.