Навiны
Як будзе вырашацца праблема з чэргамі на маршруткі з Мінска?
Пусціць аўтобусы, і чым больш такога транспарту — тым лепш...
Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.
31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу
Яна праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні і тэхналогіі дэманструюць удзельнікі з Расіі (прадстаўлены 11 рэгіёнаў), Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Асновай дзелавой праграмы сталі сустрэчы і В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, выстаўку наведваюць замежныя пасольскія дэлегацыі 27 краін. Свае экспазіцыі прэзентавалі 164 удзельнікі.
«Ты адно запомні, браце, са „Звядой“ цяплей у хаце...»
А да ўсяго — смачней і зручней!
У дні школьных канікул патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца асаблівая ўвага
Вучыць любіць Радзіму і ганарыцца яе мінулым трэба не толькі на ўроках гісторыі. Кароткія восеньскія канікулы — якраз той час, калі большасць вучняў усё роўна кожны дзень наведваюць школу. І гэта добрая магчымасць арганізаваць экскурсію з сэнсам, патрыятычны займальны квэст або акцыю. Што характэрна — школьнікам гэта падабаецца і пакідае ў душы і памяці след, які, несумненна, паўплывае на светапогляд.
Як жыве каледж-філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі
Сёлета Мінскі радыётэхнічны каледж адзначыў свой 65-гадовы юбілей. Многія яго выпускнікі паспяхова прымяняюць атрыманыя ва ўстанове адукацыі веды практычна ва ўсіх сферах тэхнічнай вытворчасці нашай краіны: мікраэлектроніка і нанаэлектроніка, радыётэхніка, мабільныя сістэмы сувязі, камп’ютарныя тэхналогіі і не толькі. Пра тое, як арганізаваны працэс навучання і чаму моладзь выбірае гэтую сферу дзейнасці, мы даведаліся, адправіўшыся па адрасе пр. Незалежнасці, 62, — менавіта тут і знаходзіцца каледж.
У Нацыянальнай школе прыгажосці прайшло штогадовае прысвячэнне ў мадэлі
Тэмай мерапрыемства, якое прыйшло 31 кастрычніка, стала «Сімфонія кветак». Дзіўным чынам перапляліся музыка, танец, тэатр моды і тонкая работа дызайнераў, педагогаў і, вядома, мадэляў розных курсаў і ўзросту — ад 3 гадоў.
У кастрычніку каля 10 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь
У кастрычніку каля 10 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што мяняецца з 1 лістапада?
З 1 лістапада ў Беларусі павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта чацвёрты пераразлік сёлета. У сувязі з ростам БПМ павялічваюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павысяцца таксама «ўзроставыя» даплаты да пенсій. Узрастуць і субсідыі на сваю справу. Што яшчэ мяняецца з 1 лістапада?
Памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічваюцца з 1 лістапада
У Беларусі з 1 лістапада на 0,7 % павялічваюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамляе БелТА.