
Справа для «Вялікага каменя»
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» ствараўся ў Беларусі як пляцоўка, якая дазваляе ўвасобіць у жыццё найбольш перадавыя, інавацыйныя бізнес-ідэі. Што атрымала рэалізацыю ў амаль ужо адышоўшым 2024 годзе і якія задачы ставіць перад сабой на надыходзячы 2025 год самы маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая, расказаў «Звяздзе» першы намеснік кіраўніка адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Пётр ЯКІМАЎ.

Якой будзе будучая пяцігодка, што катэгарычна не патрэбна пры правядзенні выбараў і аб чым неабходна памятаць давераным асобам
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.

Усходні гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. На гэтым тыдні на дапамогу разлічваць не варта. Усё залежыць толькі ад вашых намаганняў. Адкіньце ўсё неістотнае і засяродзьцеся на сапраўды важных справах. Пятніца і субота пагражаюць дадаць лыжку дзёгцю ў бочку з мёдам, верагодныя замінкі ў справах, спазненні, спрэчкі, раздражненне. У нядзелю інтуіцыя дазволіць вырашыць даўнія асабістыя канфлікты.

У Сіцзане знойдзена найглыбейшая ледзяная пячора
У павеце Банбар Сіцзанскага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) знайшлі буйную ледзяную пячору. Гэта ўжо другая такая знаходка ў гэтым рэгіёне, у сакавіку мінулага года тут была знойдзена першая ледзяная пячора, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Канстанцін Гіркала: Жадаю, каб здараліся толькі шчаслівыя сітуацыі!
13 снежня ў Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Пажару такога маштабу ў рэгіёне ніхто не памятае. На шчасце, дзякуючы зладжаным дзеянням супрацоўнікаў МНС, абышлося без чалавечых ахвяр. А некалькі канкрэтных ратавальнікаў за лічаныя дні сталі народнымі героямі. З адным з іх — майстрам-ратавальнікам пажарнай аварыйна-ратавальнай часці № 1 Віцебскага гарадскога аддзела МНС Канстанцінам Гіркалам — мы пагаварылі аб прафесійным шляху і марах.

Падарункі Прэзідэнта
«Мы будзем усё рабіць для дзяцей, бо дзеці — гэта галоўнае», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года, падчас наведвання Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі ў той дзень, напэўна, сталі найлепшымі лекамі для маленькіх пацыентаў. А ў святочную ноч у нашай краіне нарадзіліся новыя маленькія беларусы, і ўчора іх матуль ад імя Прэзідэнта віншавалі высокія дзяржаўныя асобы — што стала лагічным працягам і найлепшым пацвярджэннем нашай унутранай палітыкі і прамоўленых кіраўніком краіны слоў.

У Кітаі павялічаць фінансаванне па схеме трэйд-ін
Сёлета кітайскія ўлады плануюць значна нарасціць эмісію звышдоўгатэрміновых спецыяльных дзяржаблігацый для падтрымкі рэалізацыі праграм буйнамаштабнага абнаўлення абсталявання і набыцця спажывецкіх тавараў па схеме трэйд-ін. Аб гэтым паведаміў намеснік адказнага сакратара Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ (ДКРР) КНР Юань Да, перадае «Сіньхуа».

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?
За час свайго існавання нашая спажывецкая рубрыка паспела набыць свае добрыя традыцыі. І адна з іх — з прыходам халадоў маніторыць цэны на сала. Гэты год не выключэнне. Такім чынам, давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй», што забяспечвае комплекснае і сістэмнае ўдасканаленне адносін у гэтай сферы.

Навагодняя квэст-экскурсія, інтэрактыўная прастора «Дом Раства» і «Ноч перад Калядамі»
Навагодняя квэст-экскурсія «Гісторыя выкрадання навагодніх цацак», Дом Раства — інтэрактыўная прастора для дзяцей і дарослых, казка «Ямеліны цуды» з Навагоднім прадстаўленнем, музычны спектакль «Ноч перад Калядамі», «Муфаса: Кароль Леў», катанне на каньках, «Калядная зорка», «Дзядзечкаў сон», «З Новым годам, рок-н-рол!», «Пастка», выстава «Калядная містэрыя» і «Пікавая дама» — штотыднёвая афіша «Звязды».