Навiны
Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці
З новымі партфелямі, адпаведна, і з новымі задачамі ад Прэзідэнта ў чацвер выйшлі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў вышэйшай адукацыі. У рабочым парадку ўзгоднены кандыдатуры на пасады кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтоўка да зімы, узмацненне кадравай палітыкі і насычаны рабочы графік
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога.
Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых старшыняў у шасці раёнах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшыняў райвыканкамаў, паведаміла БелТА.
Лукашэнка павіншаваў ракетчыкаў і артылерыстаў з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў і ваеннаслужачых ракетных войскаў і артылерыі з прафесійным святам — Днём ракетных войскаў і артылерыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка адзначыў умацаванне супрацоўніцтва з Егіптам па шырокім шэрагу напрамкаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусі і Манака ўдасца зрабіць больш для ўмацавання дружалюбных сувязей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускіх грамадзян і сябе асабіста павіншаваў Князя Манака Альбера II з нацыянальным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх
Беларускае грамадзянства прадастаўлена 224 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 16 непаўналетнім. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе БелТА.
«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся
У Палацы Незалежнасці абмеркавалі стан спраў у гэтых раёнах і Праграму іх развіцця да 2030 года, якую кіраўнік дзяржавы праанансаваў летась на «Дажынках» у Мікашэвічах. Першай дзяржаўнай праграмай, накіраванай на развіццё Прыпяцкага Палесся, стала Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэгіёна на 2010 — 2015 гады. Сёння ўжо рэалізуецца новая маштабная праграма развіцця гэтых тэрыторый на 2025 — 2030 гады. Бягучая пяцігодка павінна стаць знакавай для дзевяці раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе жыве 350 тысяч чалавек.
«Мы павінны там прысутнічаць усёй сваёй прадукцыяй»
Якія перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Растоўскай вобласці, абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці