Навiны
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»
Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.
Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі
Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.
«Мінскэнерга»: электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена
Электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена. Пра гэта паведамляе БелТА.
Сусветная федэрацыя каратэ зняла абмежаванні з беларусаў
Сусветная федэрацыя каратэ (WKF) прыняла рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў з беларускіх спартсменаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу
Для практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў набыта сучаснае навучальнае абсталяванне. Размова ідзе аб інтэрактыўных стэндах-трэнажорах для вывучэння такіх вучэбных прадметаў, як «Машыны і абсталяванне ў жывёлагадоўлі» і «Наладка, эксплуатацыя і сэрвіснае абслугоўванне аўтаматызаванага абсталявання ў жывёлагадоўлі». Гэта дасць магчымасць навучэнцам атрымаць практычны вопыт работы з тэхналогіямі, якія ўжо прымяняюцца на сучасных сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
Мінчанам нагадалі парадак дзеянняў пры жаданні стварыць кветнік пад вокнамі
Абмеркаванне ў сетцы інфармацыі пра рызыку атрымаць штраф за ўладкаванне клумбы пад вокнамі шматкватэрнага дома пракаментавалі ў МГЖХ, паведаміла агентства «Минск-Новости».
У Мінскай вобласці актывізавалі работу з маёмасцю, якая не выкарыстоўваецца
На Міншчыне падводзяць прамежкавыя вынікі работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці. За першыя пяць месяцаў 2026 года ўдалося задзейнічаць амаль трэць запланаваных да ўключэння аб’ектаў — прагрэс прыкметны на фоне папярэдніх гадоў. У каляндарныя графікі на 2026 год уключаны 131 невыкарыстоўваемы або неэфектыўна выкарыстоўваемы аб’ект нерухомай маёмасці, які знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці і яе адміністрацыйна тэрытарыяльных адзінак.
З пачатку года ў Беларусі адбылося больш за 20 пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём
З пачатку года ў Беларусі адбылося 24 пажары з-за дзіцячага свавольства з агнём, пры якіх былі траўмаваныя шэсць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Пра што расказвае майскі нумар часопіса «Алеся»
Знайсці свае кропкі апоры і натхнення