Навiны
Гісторыя сям'і, якая скарыстала бясплатную спробу ЭКА і адразу стала шматдзетнай
Як праектная работа студэнтаў дапамагае захоўваць гістарычную памяць
Расказваем аб прынцыпах работы дэпутата акругі Гродзенская-Паўночная № 52 Алега Раманава
Інфармацыйная работа і барацьба з фэйкамі
На Гродзеншчыне людзі дапамагаюць адно аднаму
Не думаю, што хтосьці будзе спрачацца з тым, што беларусы ўжо адвыклі ад снежных зім. Хутчэй, так званая еўразіма стала нормай. Апошні магутны снегапад быў у 2021 годзе, калі на сінявокую абрынуўся «Ларс». Выдатна памятаю тую непагадзь! Я тады жыла ў прыватным сектары, снегу было па пояс у двары, а на хвіліначку мой рост 170 см. Тады мой дзень пачынаўся ў 5 раніцы з ачысткі двара. У шоку, канешне, была не толькі я. І вось праз 5 гадоў снег зноў вярнуўся ў Беларусь, але на гэты раз ён стаў не каменем спатыкнення, а нават у некаторым родзе аб’яднаў людзей. Але пра ўсё па парадку.
Даведаліся ў замежных студэнтаў, як яны сустракаюць Новы год
Да Новага года можна ставіцца па-рознаму, але, думаю, для большасці людзей гэта час дабра і цудаў, прычым па ўсім свеце! І ўласнаму карэспандэнту «Звязды» па Гродзенскай вобласці стала цікава, як адзначаюць Новы год замежныя студэнты. Па адказы на пытанні журналіст адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Як дэпутацкі корпус Гродзеншчыны далучаецца да акцыі «Нашы дзеці»
Вось ужо на працягу 30 гадоў рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» дорыць цяпло і клопат кожнаму дзіцяці ў навагоднія святы. У яе рамках праходзіць нямала мерапрыемстваў, і, на мой погляд, асабліва цёплыя і мілыя — дзіцячыя ранішнікі. Дзеці старанна рыхтуюць нумары, каб парадаваць бацькоў і гасцей свята. Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» схадзіла да малых у спецыяльны дзіцячы садок № 5 г. Гродна.
Расказваем, што паглядзець у Смаргонскім раёне
Інтэрв'ю з сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па боксе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах
Імя Аляксея АЛФЁРАВА голасна прагучала яшчэ ў 2021 годзе. Тады ён разам са сваім сябрам і калегам Яўгенам КАРМІЛІЧКАМ літаральна ўварваліся на міжнародную арэну.
У майго суразмоўцы — «срэбра», у Яўгена — «бронза» чэмпіянату свету. Для беларускага бокса гэта стала сапраўдным прарывам: да гэтага на працягу 18 гадоў ніхто не прывозіў з сусветных чэмпіянатаў адразу два медалі. І вось зноў гучны вынік — «срэбра». Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» пагутарыла з Аляксеем і яго трэнерам Аляксеем ВОЎЧАНАМ.
Як Гродзеншчына праводзіла дэлегатаў УНС
Сёння ў Мінску стартуе адна з самых важнейшых падзей для нашай краіны. УНС збярэ дэлегатаў з усёй Беларусі! Уласныя карэспандэнты газеты «Звязда» праводзілі аўтобусы ў Мінск і пагутарылі з дэлегатамі. Расказваем, з якім настроем адправіліся ў шлях прадстаўнікі Гродзеншчыны.