Навiны
Ісачанка: Цеснае ўзаемадзеянне перапрацоўшчыкаў з аграгаспадаркамі дае станоўчы эфект
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам, чым цікавіўся Прэзідэнт падчас яго даклада. Увага была нададзена развіццю сельскай гаспадаркі і рэгіёна ў цэлым, кадравай палітыцы, ходу вясенне-палявых работ. Прэзідэнта таксама цікавіла работа перапрацоўчых прадпрыемстваў і сыравінныя зоны для іх.
Аператыўнікамі Міншчыны выяўлена маштабная схема крадзяжу ў сферы АПК
Снапкоў: Прэзідэнт патрабуе ісці яшчэ далей у развіцці біятэхналогій
Як адзначыў у размове з журналістамі першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай СНАПКОЎ, за біятэхналогіямі — будучыня. І будучыня біятэхналогій, па яго словах, звязана не толькі з кармленнем жывёл і вытворчасцю высакаякасных камбікармоў.
У Гомельскай вобласці гаспадаркі двух раёнаў завяршылі сяўбу збожжавых культур
Агульнаабласны паказчык сяўбы збожжавых культур склаў 75 %. Такія даныя агучаны на нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу паўднёва-ўсходняга рэгіёна, паведамляе БелТА.
Работнік сельгаспрадпрыемства ў Пінскім раёне скраў каля 400 мяшкоў са збожжам
Праваахоўнікі выявілі схему крадзяжу пшаніцы, кукурузы і аўса з прадпрыемства ў Пінскім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі засеяна звыш 20 % плошчаў яравых культур
У Беларусі засеяна звыш 20 % плошчаў яравых культур, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Маштабаваць тэхналогіі дакладнага земляробства заклікаў аграрыяў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
ААТ «Вінец» Бярозаўскага раёна — адна з найлепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці, у якой ёсць сельскагаспадарчая тэхніка са спадарожнікавай навігацыяй.
Аградроны, энерганасычаная тэхніка, сучасныя МТК: якія тэхналогіі прыходзяць у АПК Гродзенскай вобласці
Прымяненне сучасных тэхналогій у сельскай гаспадарцы рэгіёна атрымлівае з кожным годам усё больш шырокае распаўсюджванне. Пра перавагі магутнай тэхнікі, дронаў і сучасных МТК расказалі на стрыме «Гродзеншчына. Аграрнае пытанне» са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым, перадае БелТА.
Над якімі пародамі і сартамі працуюць айчынныя селекцыянеры
Беспілотныя трактары, механізаваныя фермы, робаты і праграмы, якія адсочваюць стан раслін — на ўсё гэта сёння аграрыі робяць стаўку. Але, як заўважылі ўдзельнікі семінара «АПК будучыні: аграрная навука і кадравы патэнцыял у паскарэнні тэхналагічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі», які прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага ўніверсітэта, за любой тэхналогіяй стаяць людзі. Менавіта яны павінны падстройваць робатаў пад новыя задачы, змены кліматычных умоў, тэхналагічныя рэгламенты.
Мінсельгасхарч праводзіць іміджава-прэзентацыйнае мерапрыемства для кіраўнікоў дыпламатычных місій
26 сакавіка на базе Цэнтра экалагічнага турызму «Станькава ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» сельскагаспадарчае ведамства Беларусі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі Юрыем Горлавым праводзіць маштабнае мерапрыемства, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу 37 краін. Сярод іх — Балгарыя, Венгрыя, Венесуэла, В’етнам, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Зімбабвэ, Іран, Італія, КНДР, Казахстан, Карэя, Катар, Кітай, Куба, Кыргызстан, Малдова, Манголія, М’янма, Пакістан, Палесціна, Расія, Францыя і іншыя.