Навiны
Фэйк пра знікненне трансляцый каталіцкіх набажэнстваў абверглі ў Белтэлерадыёкампаніі
У шэрагу рэсурсаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, з’явіліся паведамленні аб знікненні з эфіру Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прамых трансляцый каталіцкіх набажэнстваў. Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца наўмысна сфабрыкаванай правакацыяй. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Каля 5,6 тыс. мэтавікоў залічылі ВНУ Беларусі падчас гэтай прыёмнай кампаніі
ВНУ Беларусі падчас гэтай прыёмнай кампаніі залічылі каля 5,6 тыс. мэтавікоў. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, расказала БелТА.
Якімі даследаваннямі займаюцца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, і дзе яго студэнты адточваюць практычныя навыкі
У гэтыя дні ў абітурыентаў — «гарачая» пара: поўным ходам ідзе ўступная кампанія. Згадзіцеся, не так ужо і проста ўчарашняму школьніку зрабіць правільны ўсвядомлены выбар. Можа, камусьці дапаможа візіт карэспандэнта «Звязды» ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Акрамя стандартных лекцыйных і практычных заняткаў, будучыя ветэрынары, аграномы і тэхнолагі могуць працаваць у лабараторыях і на доследным полі. Таксама пры ВНУ адкрыта ветэрынарная клініка. Больш падрабязна пра гэта расказаў рэктар ГДАУ Валянцін ПЯШКО.
Абітурыент: дзякуючы мэтаваму накіраванню я атрымаю любімую прафесію і буду працаваць там, дзе хачу
Дзякуючы мэтаваму накіраванню на падрыхтоўку спецыяліста я атрымаю любімую прафесію і буду працаваць там, дзе хачу, — у роднай школе. Пра гэта паведаміў выпускнік педагагічнага класа сярэдняй школы № 4 Дзяржынска Максім Жылевіч.
Сертыфікаты ЦТ пачалі выдаваць у Беларусі
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання пачалі выдаваць у Беларусі 1 ліпеня, паведаміла БелТА.
У Магілёўскай вобласці да ўборачнай далучыўся мехатрад з асабовага складу МНС
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі пачынае прыём дакументаў ад абітурыентаў-мэтавікоў
БДАА — гэта адзіная ўстанова вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў грамадзянскай і дзяржаўнай (ваеннай) авіяцыі, а таксама перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі авіяцыйнага персаналу.
Вось-вось па ўсёй краіне разгорнецца ўборачная кампанія — тэхніка не павінна падвесці
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у рэзервовыя дні, паведамляе БелТА.