Навiны
Як ідзе закладка плодаагародніннай прадукцыі ў стабфонды, расказалі ў МАРГ
У адпаведнасці з пастановай урада № 399 на міжсезонны перыяд 2026/2027 года патрэбнасць плодаагародніннай прадукцыі, што пастаўляецца ў рамках дзяржзаказу, складае 165,51 тыс. т (з іх 149,93 тыс. т — па баршчовым наборы і яблыках). Тэрмін закладкі — да 15 лістапада. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Знешнегандлёвы абарот тавараў у Беларусі ў студзені-верасні перавысіў $77 млрд
У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — верасні 2026 года склаў $77,4497 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Белстата, паведамляе БелТА.
Абноўлены завод па вытворчасці гідрацыліндраў адкрылі ў Кобрыне
«Салео-Кобрын» правёў маштабную мадэрнізацыю вытворчасцей і адкрыў абноўлены завод. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Матусевіч і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, перадае БелТА.
Эксперт Грамалья расказаў, што прывяло да пройгрышу рэспубліканцаў у ЗША
Рэспубліканцы прайгралі прамежкавыя выбары ў ЗША з-за нявыкананых абяцанняў прэзідэнта Дональда Трампа. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам ТАСС аглядальнік, спецыяліст па палітыцы ЗША, журналіст Джамп’ера Грамалья, пытанні знешняй палітыкі ператварыліся ў найважнейшыя ўнутраныя фактары.
У кітайскім Хамі даходы дынных фермераў выраслі дзякуючы сэрвіснай платформе
Комплексная сэрвісная платформа для індустрыі хамійскіх дынь, запушчаная ў горадзе Хамі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай), дазволіла істотна павялічыць даходы мясцовых фермераў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Беларускія гідролагі правялі вымярэнні параметраў ракі Піна. Даведаліся, для чаго гэта патрэбна
Спецыялісты РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» (ЦНДІКВВР) правялі гідралагічныя даследаванні на рацэ Піна, паведамляе SB.by.
Паліцыя Дакара менш як за гадзіну вярнула выкрадзены фотаапарат беларускай дэлегацыі
У час юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Дакары адбыўся крадзеж маёмасці беларускай дэлегацыі. Інцыдэнт здарыўся 2 лістапада на паркоўцы гатэля Pullman, дзе спыніліся спартсмены, паведамляе Sport5.by.
На чарговым пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі шэраг законапраектаў
Увага народных выбраннікаў была засяроджана на праектах законаў, якія датычацца афіцыйных геральдычных сімвалаў, перавозак небяспечных грузаў, перапісу насельніцтва, а таксама тых, што ахопліваюць пытанні міжнароднай дзейнасці, ратыфікацыі заключаных міжнародных пагадненняў.