Навiны
Чым прывабліваюць моладзь студатрады
Магчымасць атрымаць першую рабочую прафесію, павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы, здабыць фінансавую незалежнасць і нават падарожнічаць — гэта далёка не ўсе прычыны, чаму беларуская моладзь усё часцей аддае перавагу рабоце ў студатрадах. Якія спецыяльнасці даступныя маладым людзям і ў чым перавагі такога працаўладкавання, даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Звольнілі? Звольнілася? Як шматдзетная маці засталася без працы — у праекце «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі»
Маштабная інтэрнэт-рэвізія сацсетак: вядучыя праекта навялі фокус камер на рэзанансныя ролікі і сталі выводзіць на чыстую ваду адкрытыя фейкі ў новым аўтарскім тэлепраекце «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі». Тэлекарэспандэнты Анастасія Бенедзісюк, Дар’я Рачко і Стэфанія Віннічак раскрываюць усю праўду аб тым, што хаваецца за відэа ў сацсетках: гэта крык аб дапамозе ці жаданне стаць «зоркай» інтэрнэту? А для гэтага — выязджаць на месца, правяраць факты і шукаць рашэнне. Прэм’ера тэлепраекта адбылася 18 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.
У Гродне на прадпрыемстве загінуў работнік, узбуджана крымінальная справа
У Гродне на прадпрыемстве загінуў механізатар, справу расследуе УСК, паведамілі БелТА ва ўпраўленні СК па Гродзенскай вобласці.
ДАІ заклікала дарослых стаць прыкладам для дзяцей на дарозе
З надыходам цёплага надвор’я дзеці праводзяць больш часу на вуліцы, часта застаючыся без нагляду дарослых. У гэты перыяд традыцыйна ўзрастае рызыка ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Сёлета ў Беларусі намечана ўвесці 27 кіламетраў дарог з цэментабетонным пакрыццём
Гаворка ідзе аб участках трасы Р-53 ад Жодзіна да Барысава і М-10 ад Рэчыцы ў напрамку Калінкавічаў, растлумачылі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Уладальнікі кампаніі па здачы ў арэнду нерухомасці ў Мінску недаплацілі больш за 2,6 млн рублёў падаткаў
Органамі фінансавых расследаванняў выяўлена і спынена маштабная схема ўхілення ад выплаты падаткаў, арганізаваная службовымі асобамі аднаго з буйных забудоўшчыкаў Мінска. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.
У ДАІ назвалі лайфхакі па замацаванні багажу для бяспекі пры экстранным тармажэнні
У Дзяржаўтаінспекцыі расказалі аб тым, як замацаваць багаж, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў пры экстранным тармажэнні транспартнага сродку. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Падлеткі зладзілі серыю перастрэлак у амерыканскім Осціне, чатыры чалавекі параненыя
Пасля шэрагу бязладных перастрэлак, якія адбыліся ў выходныя дні ў горадзе Осцін (штат Тэхас, ЗША), паліцыя затрымала траіх падазраваных падлеткаў, перадае БелТА.