Навiны
Жанчыны ў спорце: дысцыпліна, характар і шлях да вяршынь
Спорт — гэта не толькі медалі і рэкорды. Гэта школа характару, дзе кожны дзень даводзіцца рабіць выбар на карысць дысцыпліны, пераадолення і веры ў сябе. На прэс-канферэнцыі «Жанчыны ў спорце: вопыт перамог і дзяржаўная падтрымка» ў Доме прэсы пяць вядомых беларускіх спартсменак і трэнераў расказалі, як спорт сфарміраваў іх жыццё і якія якасці дапамагаюць дабівацца выніку на арэне і за яе межамі.
Эксперт расказаў пра рызыку залежнасці ад снатворных
Прыём прэпаратаў трэба спыняць адразу пасля нармалізацыі сну, інакш можна хутка прывыкнуць
Змяіны ўкус выклікаў анафілактычны шок
Менавіта ён стаў прычынай смерці 70-гадовай жанчыны з Бабруйскага раёна, якую ў верасні каля дома ўкусіла змяя. Суседка выклікала хуткую дапамогу, але выратаваць пацярпелую не атрымалася.
«Жыццё прымусіць». Рыжанкоў і Лаўроў аб шматпалярнасці ў Еўразіі
Цікавасць да ідэй шматпалярнасці і разнастайнасці расце: у IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы бяруць удзел прадстаўнікі больш як 50 краін. Аб гэтым міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў заявілі ў ходзе размовы на палях форуму, перадае БелТА.
У Быхаўскім раёне мадэрнізавалі вытворчасць па перапрацоўцы фарэлі
Фарэлевая гаспадарка «Лахва» была створана ў Магілёўскай вобласці ў 2013 годзе і з’яўляецца на цяперашні час самым буйным прадпрыемствам у Беларусі па вырошчванні вясёлкавай фарэлі. Сёння тут перапрацоўваецца 500 тон рыбы ў год. Але мадэрнізацыя аднаго з чатырох вытворчых участкаў, які знаходзіцца ў Быхаўскім раёне, дасць магчымасць істотна павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі. На ўчастку ўстаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць у бліжэйшай будучыні рэалізаваць самыя амбіцыйныя планы.
Амерыканец паглядзеў у кіно 1207 фільмаў за год і ўстанавіў сусветны рэкорд
60-гадовы амерыканец Гленвуд Хоскін-малодшы ўстанавіў сусветны рэкорд па колькасці фільмаў, прагледжаных у кінатэатры за адзін год. З красавіка 2024-га па красавік 2025-га ён наведаў 1207 сеансаў, паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса.
У «Белпошце» расказалі аб парадку датэрміновай выплаты пенсій і дапамог за 7 лістапада
У сувязі з маючым адбыцца агульнарэспубліканскім святам — Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі — выплата пенсій і дапамог за 7 лістапада будзе праведзена датэрмінова. Пра гэта паведамляе SB.by.
Якія пытанні на форумах блогераў узнімаюцца часцей за ўсё, расказалі ў Мінінфарме
Што часцей за ўсё абмяркоўваюць на сустрэчах з блогерамі, расказала начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Ганчарова, перадае БелТА.
На Нацыянальным геапартале з’явяцца даныя аб якасці вады
Беларусь пашырае Нацыянальны геапартал: у яго дабавяць звесткі аб стане пітной вады, вады ў месцах купання і інфекцыйнай захваральнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У Беларусі ў час восеньскіх канікулаў каля 68 тыс. дзяцей адпачываюць у школьных лагерах
У час восеньскіх канікулаў у Беларусі працуюць больш як 2 тыс. лагераў пры ўстановах адукацыі. У іх адпачываюць каля 68 тыс. навучэнцаў. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, перадае БелТА.