Навiны
У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа
У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Толькі 3 % ворных зямель у сектары Газа засталіся прыдатнымі для выкарыстання - ААН
Індустрыяльныя тэхналогіі ў аграрным сектары прыцягваюць у сельскую гаспадарку моладзь
На думку загадчыка Цэнтра кампетэнцый тэхналогій сельскай гаспадаркі і меліярацыі на базе Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа Сцяпана Кончыца, для сучаснай тэхнікі патрэбны ўжо не механізатар, а аператар. Ён не толькі кіруе самаходнымі машынамі ў полі, але і разумее прынцып іх дзеяння, знаёмы з асновамі аграноміі. Бо задачу яму ставяць спецыялісты гэтай галіны, але настройваюць тэхніку адпаведным чынам, выконваюць аперацыі і сочаць за іх дакладнасцю людзі на трактарах і камбайнах. Таму яны павінны ведаць прынцыпы функцыянавання тэхнікі (валодаць пэўнымі інжынернымі ведамі) і асноўныя этапы вегетацыі раслін, валодаць пэўнымі кампетэнцыямі ў ІT-тэхналогіях. На думку ж вядучага інжынера ТАА «Тэхналогіі земляробства» Віктара ДЗЯМ’ЯНАВА, аптымальна, калі індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі адбываецца з двух бакоў: зверху — праз прыняцце адпаведных дзяржаўных праграм, і знізу — калі сістэма адукацыі арыентуецца на самыя сучасныя веды, якія маладыя спецыялісты будуць рэалізоўваць у гаспадарках і ствараць попыт на новыя тэхналогіі.
У 2026 годзе правядзенне работ па вапнаванні кіслай глебы запланавана на плошчы большай за 206 тыс. га
Як фестываль у Ляскавічах з міжрэгіянальнага стаў візітнай карткай беларускага Палесся
15 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна ў дзявяты раз сабраў шматлікіх гасцей Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята, якое за 16 гадоў перарасло з міжрэгіянальнага ў міжнароднае і стала візітнай карткай Гомельшчыны, сёлета абяцае стаць рэкордным па маштабах.
Пра тое, якія новаўвядзенні і змены з’явіліся ў прававых актах па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці, расказаў праваахоўнік
Так, за кіраванне транспартным сродкам асобай пасля заканчэння тэрміну дзеяння вадзіцельскага пасведчання ўстаноўлены штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь. Раней быў ад 5 да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, такое правапарушэнне стала правіннасцю і калі вадзіцель не ўсочыць, што тэрмін яго вадзіцельскага пасведчання скончыўся, то першы раз ён вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.
Сенатар Ірына Абельская — пра парламенцкую дзейнасць і развіццё айчыннай медыцыны
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ірына Абельская ўпэўненая: калі ты з’яўляешся кіраўніком і вырашаеш пэўнае кола задач у сваёй непасрэднай сфер — гэта заўсёды прадугледжвае кантакты з шырокімі пластамі насельніцтва, структурамі і аб’яднаннямі.
Беларускія селекцыянеры задалі «залаты стандарт» алейных культур
Каралеўская спадчына, каларытныя абрады. Чым яшчэ будзе здзіўляць Брэсцкая вобласць на фестывалі «Кліч Палесся»
На міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» Брэсцкую вобласць прадставяць пяць рэгіёнаў. У кожнага з іх будзе свая арыгінальная канцэпцыя, якая адлюстроўвае ўнікальнасць раёнаў і багацце традыцый. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Рафаловіч.