Навiны
Чаму далікатная бландзінка выбрала замест якога-небудзь офіса камбайн?
Карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Воранаўскі раён, каб сустрэцца з жамчужынай КСУП «Эліт-Агра» — Інэсай БУНЕВІЧ, якая ўжо шэсць гадоў водзіць трактар і пяць — камбайн. Дзяўчына прывыкла да ўвагі рэпарцёраў і ставіцца з разуменнем да цікавасці прэсы.
Судмедэксперт-біёлаг — аб тонкасцях судова-біялагічнай экспертызы і прафесійным нюху
Калі гаворка заходзіць аб раскрыцці злачынстваў, далёка не кожны задумваецца аб тым, што за гучнымі справамі нязменна стаіць карпатлівая праца экспертаў. Іх імёны рэдка з’яўляюцца ў навінах, але іх заключэнні часам становяцца вырашальнымі ў лёсе чалавека. І далікатнасць жаночых рук зусім не перашкода, калі размова ідзе аб пошуку ісціны — упэўнена Ірына ШАНІНА, намеснік начальніка ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці — дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг.
Сям’я — галоўнае багацце! У гэтым упэўнена шматдзетная маці Ганна Астроўская з Брэсцкага раёна
«Амаль як у старым добрым савецкім мультфільме: чатыры сыночкі і лапачка дачка», — першая думка, якая ўзнікае пры знаёмстве з сям’ёй Астроўскіх з Брэсцкага раёна. Ветлівая гаспадыня Ганна сустракае на парозе разам з усімі сваімі дамачадцамі і запрашае да доўгай і цікавай размовы аб сваім жыцці.
Прасачылі, як мяняўся вобраз жанчыны, па публікацыях «Звязды» стагадовай даўнасці
Ад дзіцячых эскізаў да палотнаў і вершаў. У Магілёве праходзіць выстава «Берагіня»
У Мінску прайшоў конкурс «Тры вобразы беларускай жанчыны»
Ратаваць можна па-рознаму. У тым ліку — думаць рацыянальна ў той момант, калі свет вакол вось-вось упадзе
Мікрабіёлаг Дар'я Гуляева знайшла ў беларускім вадаёме новую бактэрыю, здольную перапрацоўваць пластык
Сенатар Іна Таўкачова: «Паспяховая жанчына паспявае ўсюды — і на рабоце, і дома, і ў грамадскім жыцці»
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар ААТ «Салігорская птушкафабрыка» Іна Таўкачова прайшла няпросты, але вельмі цікавы і разнастайны шлях станаўлення. Карэспандэнт «МС» даведалася, што прывяло жанчыну ў палітыку, як гэты вопыт удаецца сумяшчаць з кіраўніцкай пасадай і ці застаецца ў сенатара час на сябе.
Чым парадуе сёлета «Купалле» ў Александрыі
Вялікі кірмаш, выставы, гасцінныя падворкі, канцэрты, прэзентацыі, народныя забавы — гэта толькі частка таго, што чакае гасцей на маштабным рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Яно адбудзецца на шклоўскай зямлі ўжо зусім хутка — 11-12 ліпеня. Гэтым разам фестываль прысвечаны Году беларускай жанчыны і пройдзе пад знакам «Купальскай Берагіні» — сімвала жаночай мудрасці, сямейных каштоўнасцяў і сувязі пакаленняў. Кожны рэгіён прадставіць на свяце тое, з чым атаясамліваецца яго вобраз.