Навiны
IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс адбудзецца ў Мінску 25-27 чэрвеня
IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс пройдзе ў Мінску з 25 па 27 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Юрый Сянько: «Беларусь ужо дасягнула шэрагу глабальных мэт, да якіх Міжнародная арганізацыя працы толькі заклікае сусветную супольнасць»
Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падчас выступлення на пленарным пасяджэнні 114-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая сабрала прадстаўнікоў больш як 180 дзяржаў. У рабоце форуму прымае ўдзел і дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале з кіраўніком нацыянальнага прафцэнтра Юрыем Сянько.
Качанава: Ад таго, якімі будуць нашы дзеці, залежыць будучыня краіны
У Магілёве маленькіх пацыентаў аблбальніцы ярка павіншавалі са святам
На фестывалі нацыянальных культур прадставяць народныя брэнды ўсе вобласці Беларусі
Якім будзе «Беларускi падворак» на XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць 5-6 чэрвеня ў Гродне, і як прадоўжыцца свята на Аўгустоўскім канале, расказала на прэс-канферэнцыі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Настасся Пекар, перадае БелТА.
МУС — бацькам: сачыце за актыўнасцю дзяцей у сацсетках і колам іх зносін
Праваахоўнікі заклікаюць бацькоў узмацніць кантроль за дзецьмі ў перыяд канікул, паведаміла БелТА са спасылкай на МУС.
Усмешка дзіцяці — галоўная каштоўнасць. 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей
У першы дзень лета Беларусь разам з іншымі краінамі свету адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта свята, заснаванае яшчэ ў 1949 годзе, нагадвае аб тым, што дзяцінства павінна быць бяспечным, радасным і напоўненым клопатам. Паведаміла БелТА.
Праваслаўныя хрысціяне адзначылі Дзень Святой Тройцы
Тройцу часта завуць самым зялёным святам. У гэты дзень храмы ўпрыгожваюць травой, галінкамі бярозы і кветкамі, а святары здзяйсняюць літургію ў зялёных уборах. Гэты колер сімвалізуе жыццё, абнаўленне і жыватворчае дзеянне Духа Святога.
Вальфовіч: асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны
Асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у Маскве на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, перадае БелТА.
Аб чым гаварылі ў Брэсце ўдзельнікі Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі
У чацвер у круглай зале Брэсцкага гарвыканкама прайшло пленарнае пасяджэнне ІІ Міжнародной міжпартыйнай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXІ стагоддзі». Яна аб'яднала прадстаўнікоў партый з Беларусі і дружалюбных ёй краін. У Брэст прыехалі ўдзельнікі з Азербайджана, Венесуэлы, Германіі, Зімбабвэ, Казахстана, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Кубы, Лаоса, Малдовы, М'янмы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. Іх калегі з Сербіі і Славакіі падключыліся да дыскусіі ў рэжыме анлайн.