Навiны
Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення
Генерал-маёр Сяргей Лагадзюк вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Адпаведны ўказ № 155 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Латвіі пад выглядам непаладак патушылі адзіны Вечны агонь, які застаўся ў краінах Балтыі
Улады латвійскага горада Даўгаўпілс пад выглядам тэхнічных непаладак патушылі адзіны Вечны агонь, які застаўся ў краінах Балтыі. Пра гэта заявіў эстонскі актывіст Максім Рэва, паведамляе БелТА.
Віталіса Сцяпанаўна Гаўрылава — апошняя ў Чашніцкім раёне з жывых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
Такое наканаванне лёсу яна ўспрымае як вялікую адказнасць перад колішняй шматтысячнай арміяй землякоў, якім давялося ваяваць на франтах і ў партызанскіх атрадах. Цяпер толькі на яе худзенькіх плячах ляжыць абавязак трымацца як штык і працягваць расказваць маладзейшым праўду пра горкія і гераічныя часы 1941–1945 гадоў. Каб ведалі. Каб помнілі.
Судовыя эксперты расказваюць пра ваенныя подзвігі сваіх продкаў
Такая традыцыя існуе ў сценах упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці не першы год. Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі дзяляцца сямейнымі гісторыямі аб вайне.
У Беларусі прымуць меры па недапушчэнні продажу электрычнай мотатэхнікі з недакладнымі характарыстыкамі
У Беларусі прымуць меры па выключэнні фактаў рэалізацыі электрычнай мотатэхнікі са скажонымі і недакладнымі характарыстыкамі праз аб’екты гандлю, у тым ліку інтэрнэт-магазіны. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Без падтрымкі не застанецца ні адзін ветэран
Галоўныя асобы ў гэтыя дні — ветэраны Вялікай Айчыннай. Усе яны атрымаюць абавязковыя дзяржаўныя выплаты да Свята Перамогі, але галоўнае — будуць акружаны клопатам, увагай і яшчэ раз пачуюць словы падзякі ад нашчадкаў за свой подзвіг.
Галіновыя прафсаюзы Беларусі і Егіпта пашыраюць супрацоўніцтва
Гэтымі днямі ў Беларусі працавала дэлегацыя Усеагульнага прафсаюза работнікаў камунальных прадпрыемстваў Егіпта. Замежных калег прымалі Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Беларускі прафсаюз работнікаў энергетычнай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Мсціслаўшчына запрашае на фестываль сямейных традыцый
З 13 па 15 мая Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна праводзіць фестываль сямейных традыцый «Родны кут». Мерапрыемства прысвечана Году беларускай жанчыны.
Жыццё як прыклад мужнасці і адданасці
У нашай памяці назаўжды застануцца тыя, хто сваім подзвігам і самаадданасцю каваў Перамогу. Гісторыі пра такіх людзей перадаюцца з пакалення ў пакаленне, нагадваючы нам пра цану міру і важнасць захавання памяці. Цімур Кесель, намеснік начальніка Савецкага РУУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, з гонарам расказвае пра свайго дзядулю — Кеселя Уладзіміра Фёдаравіча.
Цэнтральны раён Мінска ў гонар Дня Перамогі арганізаваў велапрабег
У Мінску прайшоў маладзёжны велапрабег «Дарогамі памяці ў Цэнтральным». Калона з больш як 300 удзельнікаў праехала ад мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына» да стэлы «Мінск — горад-герой». Акцыя стала часткай патрыятычнага праекта «Цэнтральны раён памятае» і прымеркавана да Дня Перамогі.