Навiны
Беларусь і М’янма маюць намер умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў электаральнай сферы
Беларусь і М’янма маюць намер умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў электаральнай сферы і ўзаемадзеянне ў рамках дзейнасці Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік Прэзідэнцкага спартклуба павіншаваў з Новым годам дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра Салігорскага раёна
Старшыня цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба (ПСК) Дзмітрый Лукашэнка разам з сям’ёй прыняў удзел у традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», паведамляе БелТА.
Маштаб галіны штучнага інтэлекту ў Кітаі перавысіць 1,2 трыльёна юаняў
Чакаецца, што да канца 2025 года аб’ём асноўнай галіны штучнага інтэлекту (ШІ) у Кітаі перавысіць 1,2 трлн юаняў. Аб гэтым паведамілі ў даследчым інстытуце пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Напружаная і няпростая. У Мінабароны ахарактарызавалі абстаноўку на заходнім напрамку
Ваенна-палітычная абстаноўка на заходнім напрамку напружаная і няпростая. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА.
Кітайскія інжынеры за дзве секунды разагналі вагон-платформу на магнітнай цязе да 700 км/г
Інжынеры з Кітайскай Народнай Рэспублікі за дзве секунды разагналі шматтонную вагон-платформу на электрамагнітнай цязе да 700 км/г, устанавіўшы сусветны рэкорд для такіх канструкцый. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. Расказала БелТА
У Кітаі набіраюць папулярнасць рабочыя «кампаньёны»
У апошнія гады калекцыйныя цацкі, гідрапонныя расліны, дэкаратыўныя рыбы ў міні-акварыумах, ракі-пустэльнікі і чарапахі становяцца «новымі кампаньёнамі» для многіх работнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскае літаратуразнаўства прэзентавана ў БДУ
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук «Спецыфіка ўспрыняцця прозы В. Распуціна ў крытыцы «Кітайскай школы вывучэння рускай літаратуры». Аўтар — кітайская аспірантка СЮЙ НА. Навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Іван Фёдаравіч Штэйнер. Работа выканана ў Гомельскім універсітэце.
Валавы збор збожжа ў Кітаі перавысіў 714 мільёнаў тон
Кітай сёлета зноў сабраў рэкордны ўраджай збожжавых. Валавы збор перавысіў 714 млн тон. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР (ДСУ), перадае «Сіньхуа».
Пайшоў з жыцця адзін з аўтараў МК «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» архітэктар Валянцін Занковіч
Лаўрэат Ленінскай прэміі, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» Валянцін Занковіч памёр у Кобрыне. Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шпакоўскі, блізкі з сям’ёй архітэктара.
Як зменіцца рух у святочныя дні, расказалі ў Мінскім метрапалітэне
У навагоднія і калядныя святы зменіцца графік руху цягнікоў метро. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў Мінскім метрапалітэне.