Навiны
Трапілі ў сеткі: якія лічбавыя перавагі беларусаў?
У лістападзе міжнародная арганізацыя DataReportal выпусціла апошнюю справаздачу Digital 2026: Belarus. У ёй утрымліваецца інфармацыя аб развіцці асноўных лічбавых тэхналогій у нашай краіне: ад ахопу мабільнай сувяззю да пераваг беларусаў сярод шырокага веера сацыяльных сетак. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Урад удасканаліў парадак акрэдытацыі юрыдычных асоб на правядзенне апытанняў грамадскай думкі
Урад удасканаліў парадак акрэдытацыі юрыдычных асоб на правядзенне апытанняў грамадскай думкі, уключаючы дзейнасць адпаведнай камісіі пры НАН Беларусі, паведамляе БелТА.
Беларусь і Казахстан умацоўваюць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
25 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь прыбыла дэлегацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Казахстан на чале з міністрам Чынгісам АРЫНАВЫМ. Гэта першы візіт кіраўніка ратавальнага ведамства Казахстана па запрашэнню міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзіма СІНЯЎСКАГА. На працягу трох дзён будуць абмяркоўвацца пытанні абмену вопытам і пашырэння супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай абароны, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Выстава дасягненняў «Мая Беларусь» адкрыецца ў «БелЭкспа» напярэдадні УНС
Выстава дасягненняў «Мая Беларусь» адкрыецца ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «Белэкспа» напярэдадні пасяджэння УНС. Пра гэта паведаміў журналістам Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках пасяджэння Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 25 лістапада, дзе ён дакладваў як старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні наступнага пасяджэння УНС, паведаміла БелТА.
Белстат: Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў кастрычніку склала Br2758,6
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала Br2758,6. Пра гэта паведамілі ў Белстаце, перадае БелТА.
На Мінскім аўтамабільным заводзе разгледзяць удзел у некалькіх камерцыйных праектах з патэнцыяльнымі партнёрамі з Казахстана
Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве па выніках удзелу прадпрыемства ў міжнароднай транспартнай выстаўцы ў Астане.
Алічбоўка помнікаў і пошук артэфактаў: ФПБ і «Патрыёты Беларусі» пашыраюць супрацоўніцтва
Пагадненне аб гэтым падпісалі сёння ў нацыянальным прафцэнтры старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько і старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі.
У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі пакет бюджэтных законапраектаў на 2026 год
Прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку могуць перагледзець у Беларусі
Прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку могуць перагледзець у Беларусі. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні законаў» (па пытаннях падатковых праваадносін), які прыняты сёння дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
На сёння стварэнне «чарадзейнай таблеткі» для даўгалецця наўрад ці магчымае
Так лічыць намеснік дырэктара Інстытута медыцыны і медыцынскіх тэхналогій Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар’я Падчынёнава, паведамляе ТАСС.