Навiны
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на чале ўрадавай дэлегацыі знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Узбекістане
У Турцыі адбылося ДТЗ з удзелам 16 аўтамабіляў, ёсць пацярпелыя
У турэцкай правінцыі Сакар’я адбылося ДТЗ з удзелам 16 транспартных сродкаў, у выніку якога пацярпелі 13 чалавек, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, перадае БелТА.
Турчын прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на чале ўрадавай дэлегацыі прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Прэзентацыя двух новых зборнікаў з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі»
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прайшла прэзентацыя двух новых зборнікаў з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі».
Фалькларыст расказала пра галоўныя традыцыі Масленіцы
Залацістыя бліны, шумныя гулянні і прадчуванне вясны — Масленічны тыдзень традыцыйна становіцца вельмі яркім і «смачным» перыядам у календары беларусаў. Але за весялосцю хаваецца глыбокі пласт народнай мудрасці і старажытных абрадаў. Пра тое, чаму на Масленіцу нельга сумаваць, якія бліны раней гатавалі ў Беларусі і што насамрэч сімвалізуе спальванне пудзіла, расказала прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Казакова.
Беларуская Масленіца прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Як экскурсаводы і новыя аб’екты змяняюць турыстычнае аблічча Мінска
21 лютага прафесійная супольнасць адзначае Сусветны дзень экскурсавода. Напярэдадні свята прадстаўнікі турыстычнай галіны сабраліся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, каб абмеркаваць, як мяняецца аблічча сталіцы і што цікавага яна можа прапанаваць для турыстаў.
«Шлях да неўміручасці». Выстава да юбілею Кандрата Крапівы адкрылася ў Мінску
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-дакументальная выстаўка «Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, перадае БелТА.
Ледзяная вежа ў Маладзечанскім раёне зацікавіла пракуратуру — што з ёй цяпер будзе
У Маладзечанскім раёне пракуратура ўзяла пад кантроль абледзянелую воданапорную вежу, якая магла ўяўляць небяспеку для жыхароў. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».