Навiны
Саўмін зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве з Алжырам у галіне навуковых даследаванняў
Савет Міністраў зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Алжыра ў галіне навуковых даследаванняў, тэхналагічнага развіцця і інавацый. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Дні Казані пройдуць у Мінску ў канцы мая
З 24 да 26 мая 2026 года ў сталіцы Беларусі ўпершыню пройдуць Дні Казані. Афіцыйная дэлегацыя з Татарстана наведае Мінск з візітам у адказ. Дні Мінска ў Казані, нагадаем, прайшлі 9-10 чэрвеня 2025 года. У праграме Дзён Казані ў Мінску — правядзенне бізнес-форуму, гастранамічны фестываль «Смачная Казань», таварыскі матч юных хакеістаў, а таксама падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве.
У Віцебску праходзіць абласны форум «АграСтарт: тэрыторыя магчымасцей»
У канцэртнай зале «Віцебск» адбудзецца пленарнае пасяджэнне.
Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да 9,25 %
Нацбанк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання да 9,25 % гадавых. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка, на якім разглядаўся ўзровень стаўкі рэфінансавання і ставак па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў, паведаміла БелТА.
«Бібліятэчны атлас»: фотавыставу-падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылі ў Мінску
Фотавыстава «Бібліятэчны атлас», прысвечаная 20-годдзю сучаснага будынка бібліятэкі адкрылася 19 мая ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У экспазіцыі — фатаграфіі насычанага, актыўнага паўсядзённага жыцця бібліятэкі: чытальных залаў, рэстаўрацыйнай майстэрні, галерэй, спецыялізаваных фондаў і г.д.
У Баранавічах ушанавалі памяць лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі
Сёння Беларусь успамінае сваіх Герояў — ваенных лётчыкаў гвардыі маёра Андрэя Нічыпорчыка і гвардыі лейтэнанта Мікіту Куканенку, якія 5 гадоў таму коштам уласных жыццяў адвялі самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Тым самым маладыя людзі падарылі надзею на будучыню дзясяткам грамадзян.
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Міхаіл Русы прымае ўдзел у Форуме гарадоў у Азербайджане
«Жыллё для міру: бяспечныя і ўстойлівыя гарады і супольнасці»
Распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
У цэнтры культуры «Віцебск» распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта каля 40 вырабаў: пано, футболкі, гурткі, магніты, блакноты і многае іншае. Пра гэта паведамляе БелТА.
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў «Белагра-2026»
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў 36-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2026», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.