Навiны
Лабовіч: Тэмп росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва за пяцігодку склаў 126 %
Тэмп росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва за пяцігодку склаў 126 % пры задачы 120 %. Аб гэтым паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч падчас выніковай калегіі Мінпрацы, паведамляе БелТА.
Сакрэт сямейнай гармоніі
Аксана Анціпарук — мама шасцярых дзяцей і прадстаўніца не самай простай прафесіі — вадзіцель тралейбуса. Пры гэтым яе сіл хапае і на арганізацыю сямейнага вольнага часу, і на актыўную грамадскую дзейнасць, і на простыя бытавыя клопаты, каб у вялікай кватэры было чыста і ўтульна, а на стале блізкіх чакала смачная вячэра. Уладальніца ордэна Маці і ордэна Крыжа Прападобнай Ефрасінні Полацкай падзялілася сакрэтамі сямейнай, прафесійнай і душэўнай гармоніі.
Арт-батл, перформансы, кінавечар у музеі. Чым здзівіць інтэрактыўны мультыжанравы фестываль у Віцебску
У Віцебску 27 лютага пройдзе інтэрактыўны мультыжанравы фестываль #СУПРЕМSTORM_ночь. Пра гэта БелТА паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск».
Лагойскія пажарныя выратавалі дом ад агню
У Лагойскім РАНС расказалі, што паведамленне аб загаранні кватэры ў двухкватэрным доме паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання 26 лютага ў 00:08 з аграгарадка Кастрычнік, піша «Мінская Праўда».
Дзе ў Віцебскай вобласці закладзены фундамент спорту высокіх дасягненняў
Спартсмены Віцебшчыны заваявалі 22 залатыя, 26 сярэбраных і 25 бронзавых медалёў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах за мінулы год.
Дакладная стратэгія кіравання працоўнымі рэсурсамі. Урад паставіў задачы перад Мінпрацы
У выніковай калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прыняў удзел Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пагаднення аб антынаркатычным цэнтры ШАС
На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны законапраект «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж дзяржавамі — членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб антынаркатычным цэнтры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», паведамляе БелТА.
Члены Савета Рэспублікі адобрылі шэраг законапраектаў
У ходзе пасяджэння чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі былі разгледжаны законапраекты, якія датычацца розных сфер жыцця.
Веладарожкі, кантэйнеры, знос старых дамоў. МЖКГ падвяло вынікі Года добраўпарадкавання
Намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Сеўрук расказала на прэс-канферэнцыі аб выніках Года добраўпарадкавання па лініі ведамства, паведамляе БелТА.
У Кітаі індустрыя чалавекападобных робатаў развіваецца хутчэй, чым чакалася
2025-ты шырока прызнаны ў галіне як першы год масавай вытворчасці чалавекападобных робатаў. Даныя, апублікаваныя Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, сведчаць, што ў краіне налічваецца больш за 140 прадпрыемстваў-вытворцаў гатовай прадукцыі, якія выпусцілі больш за 330 мадэляў чалавекападобных робатаў, перадае «Сіньхуа».