Навiны
Праз БУТБ рэалізаваны рэкордны аб’ём газасілікатных блокаў беларускай вытворчасці на ўнутраным рынку
За дзве гандлёвыя сесіі заключана 31 біржавая здзелка агульным аб’ёмам амаль 63 тысячы «кубоў» на суму 7 мільёнаў рублёў — на дадзены момант рэкорд для гэтай групы тавараў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Лаўроў: лідары ЕС ухіляюцца ад калектыўнага разгляду гарантый бяспекі ў Еўразіі
Лідары ЕС ухіляюцца ад калектыўнага разгляду гарантый бяспекі ў Еўразіі. Пра гэта ў сваім выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы заявіў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў.
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, паведаміла БелТА.
Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.
Сяргей Кацьер: «Фестывальнае кіно натхняе думаць»
Дзе адчуць непаўторную атмасферу сучаснай дакументалістыкі?
ЕАБР: узровень беспрацоўя ў Беларусі абнавіў гістарычны мінімум
Узровень беспрацоўя ў Беларусі абнавіў гістарычны мінімум, знізіўшыся да 2,4 % у III квартале 2025 года пасля 2,6 % у II квартале. Пра гэта паведамляе БелТА.
Стартапы з’яўляюцца адным з фактараў узнаўлення тэхналагічнага бізнесу
Велізарны патэнцыял Беларусі — у творчай моладзі. І ён да канца не выкарыстаны. Паколькі ў рэйтынгах па ўзроўні развіцця чалавечага капіталу мы займаем нашмат больш высокія пазіцыі, чым па эканамічных паказчыках. І па колькасці стартапаў мы яшчэ не выйшлі да здавальняльнай планкі. Стартапы, а кажучы айчыннай тэрміналогіяй, малыя інавацыйныя кампаніі, з’яўляюцца глебай для ўзнаўлення і развіцця бізнесу. Несумненна, не ўсе ідэі спрацоўваюць, не ўсе праекты знаходзяць свайго спажыўца і дасягаюць камерцыйнага поспеху. Але шлях адолее той, хто ідзе. Тым больш што цікавасць да прадпрымальніцтва ў нашай моладзі вельмі высокая. Але неабходна яе падмацаваць інфраструктурай і фінансавым складнікам. Пра гэта гаварылі на вытворча-практычнай канферэнцыі «Стартап-рух — шанц і сацыяльны ліфт для моладзі Беларусі».
У правінцыі Чжэцзян праходзіць тэатральны фестываль
У пасёлку Учжэнь усходне-кітайскай правінцыі Чжэцзян праходзіць 12-ы Учжэньскі тэатральны фестываль, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Бераставіцкім раёне абмеркавалі магчымасці дронаў для сельгасработ
У Бераставіцкім раёне прэзентавалі магчымасці дронаў для сельгасработ у час экспертнага семінара на базе філіяла «Аграфірма «Стары Дварэц» РУП «Гроднаэнерга», перадае БелТА.